У Росіцы праходзяць урачыстасці ў гонар ксяндзоў-пакутнікаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Чакаецца прыбыццё тысячы паломнікаў, у тым ліку - пешымі пілігрымкамі.
7-8 жніўня ў мястэчку Росіца Верхнядзвінскага раёна праходзяць урачыстасці ў гонар каталіцкіх благаслаўлёных пакутнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Чакаецца, што сюды прыбудуць каля тысячы паломнікаў. Каталіцкая моладзь з Барысава, Полацка і Друі прыйдзе ў Росіцу пешымі пілігрымкамі. Цікава, што ў перадапошні дзень пілігрымкі па дарозе незнаёмы мужчына пачаставаў марозівам 106 паломнікаў.
Росіца, вёска ў Верхнядзвінскім раёне, - месца трагічных падзей Другой сусветнай вайны. 16 лютага 1943 года там пачалася карная акцыя супраць насельніцтва вёсак, размешчаных уздоўж лесу каля Дзвіны. Фашысты сагналі людзей у росіцкі касцёл. Айцы марыяне Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адразу накіраваліся да вязняў, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя; спавядалі, удзялялі святую Камунію, намашчалі святымі алеямі, хрысцілі, прамаўлялі да людзей, дадаючы ім адвагі, і прынялі мучаніцкую смерць у агні палаючага касцёла разам з даручаным ім людам Божым, не жадаючы пакінуць яго аж да смерці.
Святары кананізаваныя Каталіцкім Касцёлам за подзвіг у імя веры, у іх гонар праходзяць урачыстасці двойчы ў год - у лютым і жніўні. Сёлетнія ўрачыстасці пачнуцца ў 18.00 7 жніўня, чытайце таксама падрабязную праграму.
Related items
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»