Працэсія Божага Цела ў Мінску сабрала больш за 10 тыс. католікаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Урачыстасці таксама прайшлі ў Брэсце, Гомелі, Пінску, Баранавічах.
Больш за 10 тысяч католікаў выйшла 29 мая на вуліцы Мінска, каб прайсці ў працэсіі Божага Цела. Дарослыя, моладзь і дзеці прайшлі ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы да архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ўрачыстай працэсіяй, праслаўляючы Бога ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Працэсія Божага Цела стала ўжо традыцыйнай для Мінска, аднак, як і раней, кожны год збірае вялікую колькасць вернікаў не толькі са сталіцы, але і з іншых гарадоў. Сёлетняя працэсія - адна з самых маштабных, адзначае Catholic.by.
Нагадаем, у Гродна, дзе працэсія Божага Цела ладзілася 26 траўня, на вуліцы горада таксама выйшла рэкордная колькасць католікаў - па розных ацэнках ад 10 да 13 тысяч чалавек. 29 траўня працэсія Божага Цела таксама прайшла ў Брэсце, Гомелі, Пінску, Баранавічах. У Гомелі ўрачыстасць узначаліў біскуп Казімір Велікаселец (гл. ФОТА і чытайце падрабязна - навошта католікі праводзяць працэсію Божага Цела?)
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў