Першая камунія і апошняя імша. У Гомелі праводзілі кс. Славаміра
- Written by Кира ПОЛЕВАЯ
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Сімвалічна завяршыў пробашч сваю службу ў Беларусі [фота]
У нядзелю, 28 траўня, у гомельскай рыма-каталіцкай царкве прайшло штогадовае свята Першай камуніі - дзеці, якія навучаліся ў Нядзельнай школе, упершыню прынялі Цела і Кроў Хрыста. І ў гэты раз Першая камунія стала апошняй справай, якую здзейсніў у Беларусі пробашч парафіі кс. Славамір Ласкоўскі. У той жа дзень ён вярнуўся ў Польшчу, адкуль прыбыў у Гомель у 1989 годзе, каб служыць тут (чытайце інтэрв'ю).
Сімвалічна, што на сваёй апошняй святой Імшы ў Беларусі пробашч удзяліў Першую камунію дзецям - будучаму парафіі, якую ён стварыў 28 гадоў таму.
Фота: Ільяс Садзіеў, Мікалай Фралоў
Last modified onПанядзелак, 29 Май 2017 23:46
Related items
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая