BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гомельскай Дзіцячай вёсцы пачалі арганізацыю дзённага знаходжання для інвалідаў [ФОТА]

Арганізавана працатэрапія, работа псіхолага і кампутарныя курсы.

Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» пачала арганізацыю дзённага знаходжання для 14 чалавек - маладых і дарослых інвалідаў па двух суботах у месяц ва Установе «Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».

- Галоўнай мэтай з'яўляецца паляпшэнне якасці жыцця маладых і дарослых людзей з інваліднасцю, якія пражываюць дома ў сем'ях, дзякуючы інтэграцыі і развіццю для наладжвання кантактаў у грамадстве. У гэты раз мы вырашылі выбраць дарослых, бо часцяком менавіта дарослыя з інваліднасцю, асабліва на вазках, не маюць магчымасці свабодна ўдзельнічаць ва ўсіх сферах жыццядзейнасці разам з іншымі. Бо, па сутнасці, мы не задумваемся аб тым, колькі нам прыйдзецца пераадолець або выдаткаваць сіл, каб схадзіць у краму, да некага ў госці, набыць лекі, пайсці на працу або нават проста пайсці пагуляць. Але для людзей з інваліднасцю кожны новы крок, новы маршрут, сустрэча з іншымі людзьмі па-за домам, паход у краму на самой справе з'яўляецца пераадоленнем бар'ераў, выдаткам сіл, асабліва калі адсутнічае безбар'ернае асяроддзе. Калі мы толькі пачыналі знаёміцца з нашымі маладымі з інваліднасцю і кранулі глыбей дадзенае пытанне, то ўсе нюансы і пытанні перад намі адкрыліся, і мы ўбачылі колькі трэба прадугледзець і арганізаваць, каб было магчымым дадзенае знаходжанне ў Дзіцячай вёсцы дарослых з інваліднасцю. Гэта зусім іншы свет, які быў адкрыты знутры, - распавялі ў ДКМ «Карытас-Міласэрнасць».

Першая сустрэча адбылася 12 лістапада. Падчас дзённага знаходжання для дарослых і маладых і з інваліднасцю арганізаваны заняткі па працатэрапіі, якія праводзіць спецыяліст-дэфектолаг, на якіх маладыя людзі развіваюць дробную маторыку і свае моцныя бакі, адкрываюць, магчыма, свае новыя таленты. Арганізавана таксама праца псіхолага і кампутарныя курсы, якія вядзе валанцёр - інвалід-вазочнік.

У ДКМ дзякуюць за дапамогу ўсім валанцёрам, а таксама адміністрацыі Дзіцячай вёскі за прадастаўленне памяшкання ў мэтах арганізацыі дзённага знаходжання.

Last modified onАўторак, 15 Лістапад 2016 13:53
Каментары   
+3 #1 Светлана 2017-07-16 08:39
БКМ «Каритас-Милосе рдие» - это для нас жизнь. Единственная организация, которая действительно заботится о людях-инвалидах (выполнят функции государства) - помогает материально и поддерживает духовно. Спасибо им!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць