Кампутарную тэхніку гомельскай бальніцы падарыла дабрачынная каталіцкая арганізацыя
- Written by Алина Приходько
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
У далейшым плануецца абсталяваць гульнявы пакой: ўпрыгожыць сцены, закупіць новыя гульні, мяккую і не траўманебяспечную мэблю.
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» пачала аказваць дапамогу дзіцячаму афтальмалагічнаму аддзяленню Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцы. Ужо закуплены два ноўтбукі і два кампутары для ўсталявання новых праграм для дзяцей, што лечацца ў аддзяленні.
- Гэтыя спецыяльныя праграмы ёсць у аддзяленні ўжо даўно, але яны не выкарыстоўваліся, бо на старой кампутарнай тэхніцы праграмы проста не ішлі. А зараз у дзяцей з'явіцца магчымасць больш эфектыўнага лячэння і рэабілітацыі пасля аперацый і іншых працэдур, - распавялі ў ДКМ «Карытас-Міласэрнасць».
У далейшым плануецца абсталяваць гульнявы пакой для дзяцей: ўпрыгожыць сцены новымі мяккімі стэндамі з развіваючымі дэталямі, закупіць новыя гульні з дробнымі дэталямі, мяккую і не траўманебяспечную мэблю.
- Спадзяемся, што ў дзяцей у бальніцы палепшыцца настрой і псіхалагічны стан, калі будзе месца, дзе яны змогуць пагуляць, павесяліцца, а персанал будзе ведаць, што дзеці не стукнуцца аб кут або не параняць сябе выпадкова, - адзначылі ў ДКМ «Карытас-Міласэрнасць».
Пакуль у Гомельскай вобласці дзейнічае толькі адно такое аддзяленне, разлічанае на 40 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Але ў сувязі з вострай неабходнасцю ў аддзяленні на стацыянары знаходзяцца па 50-60 хлопчыкаў і дзяўчынак. На працягу года з Гомельскай вобласці дапамогу атрымліваюць 1500 дзяцей на стацыянарным узроўні і каля 8000 кансультатыўна.
Related items
-
«Хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым...» Беларускі біскуп распавёў пра сваю мару
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
Католік з Украіны, які зрабіў важную справу для Гомеля, верагодна, загінуў на вайне
-
Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій
-
Пачаліся раскопкі ў Будславе: што шукаюць і якія планы?