Аўстрыйцы навучылі супрацоўнікаў гомельскіх саццэнтраў рабоце з інвалідамі
- Written by Алина Приходько
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» у 2010-2012 гадах рэалізуе праграму «Крок наперад» у супрацоўніцтве з калегамі з Аўстрыі. Дадзеная праграма прадугледжвае работу з супрацоўнікамі тэрытарыяльных цэнтраў Гомельскай вобласці па працаўладкаванню маладых інвалідаў, а таксама сацыялізацыі і інтэграцыі іх у грамадства.
За гэты час прайшло дастаткова шмат семінараў, бацькоўскіх сустрэч і супервізій, якія праводзілі спецыялісты з Верхняй Аўстрыі, спецыяльна прыязджаючы ў Беларусь для навучання мясцовых супрацоўнікаў з сацыяльных цэнтраў новым напрамкам, метадам і праграмам па рабоце з маладымі інвалідамі з рознымі ступенямі фізічных і разумовых адхіленняў. На семінарах былі прадстаўлены розныя карысныя тэмы, праводзілася практычная работа з удзельнікамі, дэманстраваліся фільмы. Спецыялісты заўсёды былі гатовыя адказаць на ўсе пытанні і падзяліцца сваім досведам з практычнай дзейнасці.
На жаль, наша грамадства не дастаткова гатова для прыняцця такіх людзей у сваё жыццё і не гатова падарыць ім крыху свайго часу. Часта нам здаецца, што гэтыя людзі нічога не ўмеюць, і часам мы не разумеем, навошта яны патрэбныя ў грамадстве, некаторыя лічаць, што яны проста бескарысныя. Але гэта не праўда! Таму што сярод гэтых людзей вельмі шмат талентаў, яны настолькі уседліва, старанна і акуратна выконваюць сваю няхай нават самую простую працу, што часам могуць даць фору абсалютна здаровым людзям. Толькі ім неабходна ўвага, навучанне і шанец на працу. Вельмі многія з іх жадаюць працаваць, але не могуць па прычыне свайго дыягназу, альбо з прычыны атрымання непрацоўнай групы інваліднасці, альбо па іншых нейкіх паказчыках. Таксама, на жаль, не заўсёды прадугледжаны і нават не створаны ўмовы працы для гэтай катэгорыі людзей.
Але мы спадзяемся, што ў бліжэйшым часе знойдуцца кіраўнікі, дырэктары, якія не спалохаюцца цяжкасцяў і будуць гатовыя прыняць на працу маладых інвалідаў і дадуць ім гэты шанец у жыцці.
Related items
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды