10 цудоўных рэчаў, якія адбываюцца з дзіцем ва ўлонні маці
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Хрысціянскае меркаванне
- Comments (2)
Ужо на першы дзень пасля апладнення чалавечы эмбрыён на малекулярным узроўні можна вызначыць як асобную чалавечую істоту.
Сучасная тэхналогія і медыцына дазваляюць зазірнуць ва ўлонне маці і ў рэальным часе ўбачыць, што адбываецца з немаўлятамі да іх нараджэння: як яны рухаюцца, растуць і змяняюцца. Ніжэй прыведзены 10 рэчаў, якія адбываюцца з немаўлятамі да нараджэння.
Усё, што вы прачытаеце ніжэй, кажа аб іх унікальнасці і каштоўнасці і адбываецца ў першым трыместры — тады, калі здзяйсняюцца прыблізна 90% усіх абортаў.
1) Ужо на першы дзень пасля апладнення чалавечы эмбрыён на малекулярным узроўні можна вызначыць як асобную чалавечую істоту.
Заканадаўчая аператыўная працоўная група штата Паўднёвая Дакота, прызначаная для даследавання навуковых фактаў, звязаных з яшчэ ненароджаным жыццём, выявіла, што «новыя тэхналогіі рэкамбінантных ДНК адназначна пацвярджаюць, што ненароджанае дзіця з’яўляецца чалавекам з моманту апладнення, што ўсе аборты абрываюць жыццё жывой чалавечай істоты, і што ненароджанае дзіця з’яўляецца асобным пацыентам-чалавекам, які знаходзіцца пад наглядам сучаснай медыцыны».
2) Сэрца дзіцяці пачынае біцца на 21 дзень.
Згодна з інфармацыяй Фонду чалавечага развіцця (The Endowment of Human Development), «з моманту апладнення да нараджэння сэрца робіць прыкладна 54 мільёны ўдараў».
3) З другога па трэці тыдзень «узнікае першы орган» — мозг немаўля.
4) Ненароджанае дзіця можа адчуваць фізічны боль ўжо на пятым тыдні.
Прааналізаваўшы навуковыя рэсурсы і выслухаўшы медыцынскія сведчанні, працоўная група штата Паўднёвая Дакота выявіла, што «з ранніх стадый развіцця ў спінным мозгу існуюць кампаненты, якія адчуваюць і прымушаюць рэагаваць на боль». Было задакументавана, што немаўляты адсоўваюцца ад непажаданых або балючых дакрананняў ужо падчас першых некалькіх тыдняў жыцця ва ўлонні.
5) Ныркі немаўля фарміруюцца ўжо на 5 тыдні.
А ўжо на восьмым тыдні ўсе органы дзіцяці знаходзяцца на месцы, ім толькі неабходны час, каб цалкам развіцца.
6) Мазгавыя хвалі немаўля можна вымераць на 6 тыдні.
7) На шостым тыдні дзіця адсоўваецца, калі датыкаюцца да яго вуснаў.
8) Вуха немаўля можна ўбачыць ўжо на 6 тыдні.
9) Дзіця мае адбіткі пальцаў ужо на 9-10 тыдні.
Гэтыя адбіткі застануцца такімі ж на працягу ўсяго яго жыцця. Гэта значыць, што ўжо развіваюцца пастаянныя прыкметы немаўля.
10) Немаўля можа смактаць свой палец і пазяхаць ўжо на 9 с паловай тыдні.
Паводле дадзеных Фонду, большасць немаўлятаў аддаюць перавагу вялікаму пальцу сваёй правай рукі. У гэтым узросце шмат чаго адбываецца. Фарміруюцца галасавыя звязкі дзіцяці, яго косткі цвярдзеюць, з’яўляюцца пазногці на руках і нагах.
Гэтая інфармацыя была вывучана і задакументавана Фондам чалавечага развіцця (некамерцыйнай арганізацыяй, чыя праца прысвечана паляпшэнню адукацыі ў галіне аховы здароўя; фонд супрацоўнічаў з каналам National Geographic, каб зняць відэа аб перадродавым развіцці) і працоўнай групай штата Паўднёвая Дакота па вывучэнні абортаў.
Па матэрыялах lifesitenews.com, пераклад refnews.ru і grodnensis.by
Больш відэа па спасылцы: http://www.youtube.com/channel/UCLaxLmVyVYVLMkqy8rIhm2w
Media
Related items
- Вядомая расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне, зайшла ў касцёл і абурылася
- Бяспеку хрысціян у Сірыі гарантавалі паўстанцы – біскуп
- Адкрыццё сабора Божай Маці ў Парыжы сабрала лідараў 50 краін
- Беларус паказаў, як выглядае закрыты касцёл у Нідэрландах, дзе размясцілі фуд-корт
- На адкрыцці Нотр-Дам прэзідэнту Францыі не дазволілі выступіць унутры сабора
Добавили видео
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу