BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Знак для Еўропы? Чаму Бог дапусціў пажар у Нотр-Дам

Госпаду таксама было балюча глядзець на гэта, але хай лепш згарыць сабор, чым нашы душы

Слёзы на вачах тысяч парыжан. «Я плачу, я рыдаю», - праз аднаго пішуць у сацсетках. «Чаму Бог гэта дапусціў - не паслаў дождж ці не явіў цуд, каб пажар спыніўся?» - дзівяцца іншыя. Думаю, сапраўды гэтак жа можна было б спытаць: «А чаму Бог дапусціў жорсткае забойства свайго Сына?»

Дзе быў Бог, калі гарэў сабор Парыжскай Божай Маці? Упэўнены, што ў гэтым пажары Ён і быў. Вядома, я не прарок і не магу гаварыць за Госпада, але ведаю дакладна, што выпадковасцяў у Яго не бывае. Нотр-Дам-дэ-Пары - сімвал хрысціянскай Еўропы. Пачатак Вялікага, Страснога тыдня - таксама сімвал. Бог гаворыць з намі праз падзеі, і зразумець Яго мову не так і цяжка, трэба толькі захацець.

Калі запытацца ў плачучых парыжан: ці многія з іх збіраліся прыйсці ў сабор на святую Імшу - хаця б на Вялікдзень? Ці многія з нас, якія плачуць у сацсетках, мелі намер адправіцца ў храм не дзеля таго, каб пасвяціць булкі, а каб адвярнуцца ад свайго граху, папрасіць аб споведзі, прыняць цела Хрыста і запрасіць Госпада ў сваё жыццё, у сваё гнілое сэрца?

Дык, можа, не аб тым плачам? Для чаго стаіць Нотр-Дам і іншыя храмы - для прыгажосці? У тым ліку - так, але ж не дзеля прыгажосці іх будавалі. «Калі з зялёным дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе?» - казаў Езус падчас свайго Крыжовага шляху плачучым жанчынам.

Аб кім жа плакаць - аб Хрысце? Таксама не, хоць Яго пакуты цяпер узгадваем, падчас гэтага Страснога тыдня. «Не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых», - сказаў Езус тады, і кажа нам цяпер праз полымя ў Нотр-Дам.

Гэты пажар - дапамога Бога для нас. Па-іншаму мы не чуем. Нават калі чытаем Евангелле пра пакуты Хрыстовыя - не чуем, а ідзем далей шукаць рэцэпты велікодных булак, купляць налепкі на яйкі, запасацца фігуркамі зайцаў. Бо сэрцы каменныя.

Мы так прывыклі да стабільнасці, камфорту, дабрабыту, што пачынае здавацца - гэта навечна. Нас пераконваюць у падмане, што часовае - гэта пастаяннае. Таму не разумеем, чаму гарыць Нотр-Дам. Чаму паміраюць блізкія. Усё ж было так добра, так стабільна. І, напэўна, здзівімся, калі раптам смерць прыйдзе да нас. Гэтак жа, як раптам загарэўся сабор.

«Пажар у Нотр-Дам - гэта знак для навяртання Еўропы да Бога» - яшчэ адзін пасыл у сацсетках. Напэўна, так, але для якой Еўропы? Ці толькі для французаў, немцам, брытанцаў, якія перасталі прыходзіць у храмы? А мы прыходзім? Упэўнены, што Богу, які ёсць Любоў, таксама было балюча глядзець на гэты пажар. Але яшчэ больш балюча глядзець, як гарым мы. Хай лепш згарыць Нотр-Дам, чым нашы душы.

Last modified onАўторак, 16 Красавік 2019 11:33

Каментары   

+1 #1 Ольга Кузьмина 2019-04-17 14:47
Полагаю, большинству французов это непонятно. Все говорят только о деньгах на восстановление храма, ставшего для большинства МУЗЕЕМ.
Музеем архитектуры, истории и христианства...
Наши граждане, комментирующие пожар, ведут себя точно так же.
Как известно, в России сейчас всего 1% верующих христиан.
Революции сделали своё дело. И в России и во Франции...
Недавно в Москве на месте церкви Святых Флора и Лавра на Чистых Прудах построили вторую очередь театра А. Калягина с красноречивым названием "И так далее".
Вы думаете, кого-нибудь это обеспокоило???
Кроме меня, никого... Даже священников!!!
О чём это говорит?
Во Франции Храм Парижской Богоматери давно стал музеем...
Музей или театр? Разница невелика.
К сожалению.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць