Папа змяніў абрад абмывання ног у Вялікі Чацвер
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Comments (2)
У групу вернікаў цяпер рэкамендавана ўключаць жанчын.
Папа ўвёў змены ў прадпісанні адносна абраду абмяцця ног падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. Ён нагадаў, што гэта літургічная практыка была ўведзена ў 1955 г. разам з рэформай Вялікага Тыдня. Дэкрэт “Maxima Redemptionis nostrae mysteria” прадпісвае, кіруючыся душпастырскімі прычынамі правесці абмыванне ног дванаццаці мужчынам падчас Імшы Вячэры Пана, што дэманструе пакору і любоў Хрыста да сваіх вучняў.
Здзяйсняючы гэты абрад, нагадаў Францішак у сваім дэкрэце, апублікаваным 21 студзеня 2016 г., біскупы і святары запрашаюцца да наследавання Хрыста, Які “не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць” (Мц 20, 28), і Яго любові “дарэшты” (Ян 13,1 ), якая праявілася ў адданні жыцця за збаўленне ўсяго чалавецтва.
Змены, як напісаў Францішак, закліканы “прадэманстраваць поўны сэнс абраду”. Да гэтага часу рэкамендацыя, змешчаная ў рубрыках Рымскага Імшалу гучала: “Прыслугоўваючыя праводзяць выбраных мужчын...”. Пасля змен, уведзеных Францішкам, тэкст гучыць так: “Прыслугоўваючыя праводзяць выбраных з Божага народа...”. Папа тлумачыць, што цяпер “душпастары могуць выбраць невялікую групу вернікаў, якая ўяўляе сабой разнастайнасць і адзінства кожнай часткі Божага народа”. Прычым, гэтая група можа складацца як з мужчын, так і жанчын, маладых і пажылых, здаровых і хворых, духавенства, манаскіх асоб, свецкіх.
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу