Папа будзе прымаць віншаванні з 80-годдзем ў сацсетках
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Свой юбілей Францішак пачне з Імшы, затым правядзе рабочыя сустрэчы.
Папу можна будзе павіншаваць з юбілеем праз электронную пошту і сацыяльныя сеткі, для гэтага спецыяльна створаны е-мэйл адрасы і хэштэг, паведамілі 13 снежня 2016 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.
Субота, 17 снежня, а менавіта ў гэты дзень Францішак адзначыць свой 80-ы Дзень нараджэння, пачнецца са св. Імшы ў 8.00 раніцы ў Капэла Паоліна ў ватыканскім Апостальскім палацы, якую Папа будзе цэлебраваць разам з кардыналамі, якія пражываюць у Рыме.
Астатняя частка дня для Пантыфіка будзе мець звычайны працоўны распарадак: ён прыме, між іншым, Прэзідэнта Мальты, прэфекта Кангрэгацыі па справах біскупаў, сустрэнецца з членамі адной з каталіцкіх супольнасцяў.
Зала Друку паведаміла электронныя адрасы, на якія можна кіраваць віншаванні для Францішка: Papafranciscus80@vatican.va (па-лацінску), PapaFrancesco80@vatican.va (па-італьянску), PapaFrancisco80@vatican.va (па-іспанску і партугальску), PopeFrancis80@vatican.va (па-англійску), PapeFrancois80@vatican.va (па-французску), PapstFranziskus80@vatican.va (па-нямецку), PapiezFranciszek80@vatican.va (па-польску). Віншаванні можна дасыласць таксама ў сацыяльных сетках на хэштэг #Pontifex80.
Related items
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?