BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомельскія скаўты з'ездзілі за горад на «зімнік» разам з бацькамі [фота]

Традыцыйны выезд на прыроду зімой здзейснілі гомельскія каталіцкія скаўты. І ўпершыню іх «зімнік» прайшоў разам з бацькамі.

Прыемна, што ў паездку адправіўся практычна ўвесь «звяз». Нягледзячы на надвор'е, ўдзельнічаць у «зімніку» сваім дзецям дазволілі нават тыя бацькі, чые сыны напярэдадні выпісаліся з лякарні - адзін хлопец з запаленнем лёгкіх, другі - з апендыцытам.

У вясковых умовах хлопцы начавалі, рыхтавалі сабе ежу на вогнішчы, мыліся снегам. Хлопчыкі розных узростаў - ад 11 да 15 гадоў - разам ішлі ў 5-кіламетровым паходзе, адпраўляліся ў начную прыгоду на пошукі «скрадзенага» сняданку, з велізарным задавальненнем гулялі ў футбол на снезе, традыцыйныя скаўцкага гульні і, вядома, маліліся. Каб правесці Святую Імшу, на «зімнік» да скаўтаў прыехаў вікарый гомельскай парафіі ксёндз Дамінік.

Дарэчы, набор хлопцаў у парафіяльныя скаўты працягваецца >>>

 

Last modified onПанядзелак, 21 Студзень 2013 15:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць