Біць у званы - новае служэнне гомельскіх скаўтаў [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Скаўты - Гомель
- Add new comment
Дзякуючы іх дапамозе склікаць горад на Святую Імшу зараз сталі двойчы па нядзелях.
Па нядзелях ранішні спакой стомленага начнымі забавамі Гомеля парушае бадзёры спеў касцёльных званоў. Каталіцкі храм стаіць у самым цэнтры горада - побач з казіно, гульнявымі клубамі, кафэ, дыскабарамі - нібы нагадваючы ахвярам індустрыі забаваў аб вечным.
Званар, які ўжо дзесяць гадоў будзіць Гомель, запрашаючы на свята да Госпада, - даўні вернік, 75-гадовы Эдуард Іванавіч Скульмоўскі:
- Наогул, трэба тры чалавекі, каб «песня» атрымлівалася прыгожай. Але наша моладзь любіць паспаць, у храм прыходзіць перад самым пачаткам Святой Імшы, таму часта даводзіцца званіць аднаму. А часам нехта дапамагае, нават дзеці - ім гэта вельмі падабаецца! Нічога складанага ў гэтым няма, галоўнае, каб званы адначасова рухаліся ў процілеглыя бакі. Звонім у спецыяльных навушніках.
А нядаўна да цікавай і пачэснай справы запрасілі далучыцца гомельскіх скаўтаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі пад кантролем дарослых цяпер самі кожную нядзелю б'юць у званы, склікаючы горад на Святую Імшу. Дарэчы, цяпер, дзякуючы дапамозе скаўтаў, званы сталі біць не толькі перад ранішняй службай, але і перад абедняй.
Чытайце таксама: Як у гомельскім касцёле з'явіліся званы >>>
Media
Related items
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?