Памёр андэграўндны скульптар Яўген Багамаз [ФОТА работ]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ён верыў, што пасля смерці сустрэне Бога і Мікеланджэла.
30 студзеня на 59-м годзе жыцця пасля сардэчнага прыступу адышоў у вечнасць гомельскі скульптар Яўген Багамаз. Ён не быў вядомы шырокай публіцы, але некалькі разоў выставы яго незвычайных работ праходзілі ў Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Скарыны. У апошнія гады Яўген шмат тварыў, але нідзе не выстаўляўся, паколькі не бачыў у гэтым сэнсу - лічыў, што мала хто разумее яго творчасць.
Нягледзячы на інваліднасць, майстар-самавук ужо шмат гадоў працаваў у склепе шматкватэрнага дома і ствараў незвычайныя авангардныя працы з... пластыліну. Гэта быў адзіны даступны для яго матэрыял, які ён купляў на сціплую пенсію. Такіх пластылінавых скульптур, а некаторыя з іх вышынёй да двух метраў, андэграўндны скульптар паспеў стварыць амаль сотню.
Яўген казаў, што працуе для Бога, верачы, што Ён кіруе яго рукой, так жа як рабіў гэта з Мікеланджэла. Выявы Ісуса Хрыста і гэтага творцы эпохі Адраджэння віселі на сцяне маленькай майстэрні гомельскага скульптура.
Хоць Яўген Багамаз адлюстроўваў Бога не па царкоўных канонах, у сваіх працах ён падымаў тэмы веры, любові, барацьбы дабра са злом, супрацьстаяння асобы масам, імкнення да высокіх ідэалаў. Яўген верыў, што пасля заканчэння зямнога жыцця сустрэнецца з Госпадам і са сваім героем і завочным настаўнікам - Мікеланджэла.
Які лёс чакае працы Яўгена, пакуль не вядома.
Media
Related items
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс