BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гадавіна катастрофы на ЧАЭС: спыніць духоўны Чарнобыль

Лічбы, факты + фота з Чарнобыльскай зоны.

26 красавіка ў свеце адзначаюць гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Выбух чацвёртага энергаблока ЧАЭС адбыўся 26 красавіка 1986 года, выкінуўшы радыёнукліды на тэрыторыю Украіны, Беларусі і Расіі.

Па дадзеных Нацыянальнага дакладу «Чвэрць стагоддзя пасля Чарнобыльскай катастрофы: вынікі і перспектывы пераадолення», каля 35% чарнобыльскіх выпадзенняў радыенукліду цэзій-137 прыйшлося на тэрыторыю Беларусі. 23% ад усёй плошчы рэспублікі або 46,45 тыс. км2 забруджаныя радыяцыяй. Усяго з моманту катастрофы на ЧАЭС выселілі 471 населены пункт (295 - у Гомельскай, 174 у Магілёўскай і 2 у Брэсцкай вобласці).

Былі пераселены са сваіх родных месцаў больш за 137 тыс. чалавек. Адначасова з арганізаваным перасяленнем і эвакуацыяй самастойна пакінулі тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання каля 200 тысяч чалавек. Пад медыцынскім наглядам ў рэспубліцы знаходзіцца больш за 1,4 млн чалавек, якія пацярпелі ад катастрофы, сярод якіх больш за 212 тыс. дзяцей. Зараз больш за 2400 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 1 млн. 141 тыс. 272 чалавекі, знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання.

У гадавіну трагедыі ў каталіцкіх храмах Беларусі моляцца аб яе ахвярах. У тым ліку - у касцёлах Гомельскай вобласці, якая найбольш пацярпела ад катастрофы. Каталіцкія храмы дзейнічаюць і ў найбольш забруджаных радыяцыяй раёнах - Нароўлі (чытайце і глядзіце фота з зоны) і ў Хойніках (гісторыя і таксама фота з зоны адчужэння).

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не раз падкрэсліваў, што Беларусь перажывае не толькі фізічны, але і «духоўны Чарнобыль»:

- Гэтая катастрофа, якая прынесла шмат шкоды і пакут, прынесла таксама і вялікія маральныя страты. Яна паказала, што чалавек не можа ўскладаць надзею толькі на развіццё навукі і тэхналогіі. Яму трэба і духоўнае развіццё. Беларусь задоўга да Чарнобыльскай катастрофы перажыла духоўны Чарнобыль, якім стаў час ганенняў на Царкву і веру, і падобна таму, як трэба шмат часу, каб пазбавіцца наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, таксама трэба вельмі шмат часу, каб пазбавіцца наступстваў атэізму. Гэты працэс яшчэ больш ўскладняецца тым, што ў наш час свабоды веравызнання мы маем праявы новага духоўнага Чарнобыля, якім з'яўляецца секулярызацыя (адмова ад рэлігійнага жыцця - рэд.).

Нагадаем, у 30-годдзе аварыі на ЧАЭС у Гомелі - найбольш пацярпелым ад выбуху абласным цэнтры - маліліся аб ахвярах Чарнобыльскай катастрофы.

Чытайце таксама: Чарнобыльскія ліквідатары сустрэліся ў Ватыкане з Папам Францішкам.

Last modified onЧацвер, 26 Красавік 2018 11:06
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць