Сабрана палова сумы на «Беларускую хрысціянскую азбуку»
- Written by Вольга Севярынец
- Published in Соцыум
- Add new comment
На выданне чытанкі ахвяруюць вернікі ўсіх канфесій.
На краўдфандынгавай платформе “Talaka.by” ужо месяц ідзе збор сродкаў на выданне 1000 асобнікаў “Чытанкі-маляванкі”, ахвяраванні складаюць вернікі ўсіх канфесій. Праз платформу сабрана ўжо 28% патрэбных сродкаў, прыблізна столькі ж – праз прыватныя ахвяраванні. Такім чынам, палова справы ўжо зроблена – і застаўся яшчэ месяц, каб завершыць яе.
Аўтар вершаў для “Беларускай хрысціянскай азбукі” – паэт Кастусь Севярынец, малюнкаў – Аляксандра Дзежыц. Кожнай літары беларускага алфавіту адпавядае верш і малюнак, а таксама размалёўка. Агулам у кніжцы-размалёўцы 68 старонак.
Нагадаем, першапачаткова прадстаўнікі “Талакі” адмовіліся размяшчаць гэты праект, спаслаўшыся на ягоную “рэлігійнасць”. Але пасля абурэння грамадскасці і кансультацыяў з экспертамі кіраўніцтва “Талакі” прыняла рашэнне ўвогуле зняць забарону на размяшчэнне рэлігійных праектаў і распачаць збор сродкаў на выданне “Чытанкі-хрысціянкі”. Праект можна паглядзець і падтрымаць тут: http://www.talaka.by/projects/1321/overview
Той, хто ахвяруе грошы, атрымлівае ад арганізатараў адмысловыя падарункі – асобнікі азбукі, магніты з літарамі, сямейную фотасэсію і так далей. Для таго, каб ахвяраваць сродкі на выданне “Беларускай хрысціянскай азбукі” і атрымаць падарунак, дастаткова прайсці па спасылцы ў інтэрнэце і выбраць суму. “Талака” паведаміць Вам, якім спосабам Вы можаце зрабіць унёсак і забраць прыз.
Калі ўзнікнуць цяжкасці – просім звязвацца з кіраўніком праекта (29) 593 71 60 (Вольга). Зробім разам добрую справу!
Related items
-
Тыдзень на волі, але без сувязі: беларускія святары застаюцца ў Ватыкане, аднаго з іх чакае новы суд
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган