Надвор'е на Каляды: марозна і са снегам
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Убачыць першую зорку можа не атрымацца з-за хмарнага неба.
Мяккае зімовае надвор'е прагназуюць сіноптыкі на Божае Нараджэнне, якое католікі адзначаць 25 снежня. Ва ўсёй Усходняй Еўропе чакаецца прыкладна аднолькавае надвор'е: лёгкі мароз і невялікі снег.
Аднак у Калядную ноч, калі католікі будуць збірацца ў храмах, у многіх рэгіёнах абяцаюць узмацненне марозу. Напрыклад, у Гомелі прагназуюць да мінус 10 градусаў ноччу і мінус 3 градусы ўдзень 25 снежня, у Мінску начная і дзённая тэмпература адпаведна - мінус 7 і мінус 1, у Гродне - мінус 2 і мінус 1. У Вільні ў ноч на 25 снежня чакаецца мінус 4 градуса, днём - мінус 2, у Кіеве - мінус 6 і мінус 1, у Маскве - мінус 9 і мінус 4, у Санкт-Пецярбургу - мінус 4 і мінус 2. А цяплей за ўсё будзе ў Варшаве - плюс 2 градусы як уначы, так і ўдзень.
Праўда, амаль усюды рэальна адчувацца будзе на некалькі градусаў халадней з-за вільготнасці і ветру. Практычна ўсюды чакаецца пахмурнае надвор'е і снег, так што ўбачыць першую зорку, каб сесці за Вігілійны стол, можа не атрымацца.
Звяртаем увагу, што прыведзены дадзеныя доўгатэрміновага прагнозу міжнароднай службы сіноптыкаў, і яны могуць не пацвердзіцца. Надвор'е, як і ўсю будучыню, ведае наперад толькі Пан Бог!
Related items
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары