Цуд на Каляды: вясёлка зімой і нараджэнне Месяца [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Пасля некалькіх тыдняў пахмурнага неба днём выйшла сонца, хмары рассеяліся, і вернікі змаглі ўбачыць першую зорку, каб сесці за стол на Вігілію.
Незвычайныя прыродныя з'явы суправаджалі на Гомельшчыне 24 снежня - чацвёртую нядзелю Адвэнту ў католікаў. Адначасова гэты дзень стаў апошнім перад святам Божага Нараджэння. Дзіўна, але днём надвор'е рэзка змянілася, і пасля некалькіх тыдняў пастаянна шэрага неба хмары рассеяліся і паказалася сонца. А дзесьці побач ішоў дождж, і многія змаглі заўважыць вясёлку, піша Katolik.life. Гэта адбылося 24 снежня - сапраўдная зімовая вясёлка!
А калі сцямнела, неба працягвала заставацца чыстым, таму можна было ўбачыць зоркі. Па традыцыі, на Вігілію (вечар перад Калядамі) трэба садзіцца за стол пасля першай зоркі.
Больш за тое, Гасподзь падараваў сюрпрыз і праз Месяц: з-за атмасферных умоваў вакол яркага начнога свяціла утварыўся арэол. Менавіта ў гэтую ноч Месяц праходзіў фазу свайго «нараджэння» і быццам бы з'яўляўся з нутробы, якая атрымалася дзякуючы арэолу. Што, калі не Божае Нараджэнне, сімвалізаваў гэты незвычайны Месяц!
Related items
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар