Беларускія традыцыйныя калядкі паказалі ў Парыжы
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
На мерапрыемстве сабралося больш за 50 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, а таксама прадстаўнікі грамадскасці і органаў дзяржаўнай улады Францыі.
Беларускія традыцыйныя калядкі 19 студзеня паказалі ў Парыжы - свята ладзіцца тут ужо трэці год запар Пасольствам Беларусі ў Францыі. Сёлета свята прайшло пры падтрымцы Брэстскага аблвыканкама і Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Падчас адкрыцця свята Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка адзначыў, што калядкі - тое свята, якое яднае беларусаў незалежна ад таго, дзе яны пражываюць. На мерапрыемстве ў Парыжы сабралося больш за 50 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, а таксама прадстаўнікі грамадскасці і органаў дзяржаўнай улады Францыі, паведамляе Амбасада на сваёй старонцы ў Facebook.
У свяце прыняў удзел спецыяльна запрошаны Пасольствам народны ансамбль песні “Заранак” з Бярозы. Падчас мерапрыемства тры майстры з Бярозаўскага раёна правялі для гасцей майстар-клас па беларускіх народных рамёствах. Таксама прайшла дэгустацыя калядных страў беларускай кухні, прыгатаваных супрацоўнікамі Пасольства і прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
А 20-21 студзеня Пасольствам Беларусі ў Францыі пры падтрымцы грамадскай арганізацыі беларускай дыяспары ў Францыі “BelArt” “Беларускія Калядкі” таксама будуць праведзены у іншым французскім горадзе - Ліёне.
Related items
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
У віцебскім касцёле замалявалі частку фрэскі, але не з Пуціным