Аляксандр Саладуха распавёў, што ён - католік
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Яго таемна хрысцілі ноччу ў касцёле ў Нясвіжы.
Адзін з самых папулярных эстрадных выканаўцаў Беларусі Аляксандр Саладуха распавёў, што ён - католік. Пра гэта напісала ў сацсетцы карэспандэнт беларускага радыё Кацярына Каламійцава пасля інтэрв'ю з зоркай эстрады:
- Католік, верыць у «закон бумеранга» і даволі дзіўныя прыкметы, звязаныя з прадметамі адзення і іх месцазнаходжаннем. Упэўнены, што новае пакаленне палюбіць яго творчасць. Таму можаце ўжо пачынаць нараджаць дзяцей і ўключаць ім гэтыя вечныя хіты! - напісала карэспандэнт, прымацаваўшы запісы «Здравствуй, чужая, милая» і «Виноград».
Адзначым, што прыкметы з каталіцызмам і ў цэлым з хрысціянскай верай не маюць нічога агульнага. Забабоны - гэта наадварот прыкмета паганства, а не веры ў Жывога Бога.
Аляксандр Саладуха сапраўды быў ахрышчаны ў каталіцкай парафіі. У адным з сваіх даўніх інтэрв'ю ён узгадваў:
- Я чалавек веруючы, усё жыццё лічыў сябе праваслаўным. Але за паўтара гады да сыходу мамы з жыцця, знаходзячыся ў горадзе Глыбокім Віцебскай вобласці, высвятліў, што я - католік. Калі я нарадзіўся, за хрост дзіцяці можна было дорага паплаціцца, і нясвіжскі ксёндз хрысціў мяне таемна, ноччу.
Аляксандр Саладуха нарадзіўся ў 1959 годзе, калі ўлады СССР праводзілі палітыку ваяўнічага атэізму. Спявак браў шлюб са сваёй жонкай Наталляй ў праваслаўным храме - яго сужонка хрышчоная ў праваслаўі.
Related items
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа