Католікі Глыбокага сабралі для хворага дзіцяці 340 еўра
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
У касцёле правялі акцыю па зборы сродкаў для хлопчыка з ДЦП.
Католікі Глыбокага правялі акцыю па зборы грошай для хворага дзіцяці. У мясцовай парафіі Найсвяцейшай Тройцы вернікі сабралі суму ў 340 еўра для Вані Зубко. 4-гадовы хлопчык стаў інвалідам з самага нараджэння з-за памылкі лекараў - так кажа яго маці. Цяпер у дзіцяці ДПЦ і эпілепсія, а лячэнне за мяжой каштуе танней. Сям'я дамовілася на рэабілітацыю ў медцэнтры ў Польшчы і мае патрэбу ў 2 тыс. 920 еўра, якія неабходна сабраць да 1 ліпеня.
Усяго з 19 красавіка на дадзены момант сабрана 795 еўра, самы буйны ўклад ўнеслі католікі Глыбокага. Зараз сям'і засталося сабраць 1225 еўра, паведамляюць у групе «Дапаможам маленькаму Ванечку Зубко!» у сацсетцы.
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці