BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Засуш у Беларусі пагражае катастрофай. Што кажа Біблія?

Гасподзь не пасылаў дождж Ізраілю з-за ідалапаклонства цара і народа.

Ужо каля месяца ў Беларусі не было істотных ападкаў, што прывяло да амаль катастрафічнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Спецыялісты адзначаюць, што ўзровень вільгаці ў глебе занадта нізкі, што не дазваляе збожжавым культурам і бульбе расці і развівацца ў нармальных умовах. У палях многія расліны жоўкнуць і засыхаюць. У прыватнасці, у Гомельскай вобласці засуш знішчыла ўжо больш за 60 тыс. гектараў збожжавых.

У лясах таксама засыхаюць ягады, не растуць грыбы - вяскоўцы застаюцца без лясных дароў і без значнага даходу. Многія сем'і зарабляюць сабе на жыццё тым, то здаюць нарыхтоўшчыкам грыбы і ягады.

Узровень вады на многіх рэках Беларусі ўжо знаходзіцца ніжэй нармальнай адзнакі, а ўслед за воднасцю ракі пачне падаць узровень грунтавых вод, што адаб'ецца на ўзроўні вады ў студнях і яе якасці.

У бліжэйшы час беларускія сіноптыкі прагназуюць цёплае, пераважна сухое надвор'е. У многіх рэгіёнах пройдуць дажджы, месцамі моцныя, але - кароткачасовыя, што не ўратуе сітуацыю.

Без вялікіх ападкаў, зацяжных дажджоў, краіне пагражаюць сур'ёзныя наступствы, будзе парушана харчовая бяспека.

Моцную засуш перажывалі многія народы ў розны час. Адзін з самых вядомых эпізодаў у Святым Пісанні - пра тое, як Гасподзь Бог праз прарока Іллю паслаў на Ізраіль спёку. Чытанні пра гэта са Старога Запавету Бібліі цяпер як раз слухаюць вернікі Каталіцкай царквы падчас Літургіі Слова.

На доўгі час Гасподзь пазбавіў народ дажджу з-за таго, што цар Ізраэля быў ідалапаклонцам. Многія з народу таксама пачалі прыносіць ахвяры паганскім жрацам. За зацятасць цара і народа ў ідалапаклонстве Гасподзь, адмове пакаяцца, неба над Ізраэлем «зачынілася».

Толькі пасля малітвы Іллі, поўнай даверу праўдзіваму Богу, і цудоўнай праявы сілы Гасподняй, народ Ізраэля пакаяўся і ўславіў Бога. Засуш тут жа спынілася.

У мінулыя гады, калі таксама назіралася засуш, католікі ў храмах маліліся аб пасланні дажджу.

- Засуш - гэта факт, які дапускае Гасподзь. Такія катаклізмы паказваюць, што мы вельмі слабыя, не трымаем свой лёс ва ўласных руках, не можам нічога змяніць - гэта вучыць чалавека пакоры перад Творцам. Многія людзі жывуць так, як быццам Бога няма, можа быць, для іх гэтая засуш стане часам разумення свайго лёсу, свайго жыцця і таго, што трэба трымацца Госпада і Яго запаведзяў, - тлумачыць святар.

Last modified onПятніца, 15 Чэрвень 2018 17:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць