BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кандрусевіч: закон аб хатнім гвалце дае чыноўнікам магчымасць умяшання ў сям'ю

Каталіцкі іерарх падкрэслівае, што ювенальная юстыцыя негатыўна адбіваецца на адносінах паміж бацькамі і дзецьмі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч апублікаваў свае заўвагі адносна Канцэпцыі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» МУС Беларусі. Паводле старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, сцверджанні пра «ўмацаванне інстытута сям’і», што ўтрымліваюцца ў Канцэпцыі, прама супярэчаць яе зместу, які атакуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі адзначае, што Канцэпцыя глыбока супярэчыць нацыянальным, культурным, а таксама духоўным традыцыям беларускага народа.

Арцыбіскуп падкрэслівае, што пазіцыя распрацоўшчыкаў праекту закона супярэчыць афіцыйным выступленням прэзідэнта Беларусі і некаторым элементам знешняй палітыкі, якія скіраваныя на ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Арцыбіскуп Кандрусевіч акцэнтуе ўвагу на ўвядзенне ў Канцэпцыю тэрмінаў «псіхалагічны гвалт» і «эканамічны гвалт», якія, на ягоную думку, з’яўляецца вельмі небяспечнымі:

- Шырокія рамкі гэтых паняццяў адкрываюць неабмежаваную прастору для нядобрасумленных паводзінаў і грубага ўмяшання ў сям’ю разнастайных чыноўнікаў, - цытуе Catholic.by.

Мітрапаліт упэўнены, што гэтыя тэрміны з’яўляюцца элементамі ювенальнай юстыцыі, з-за якой перш за ўсё пацерпяць адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Гэта негатыўна адаб'ецца на магчымасці бацькоў адэкватна займацца выхаваннем дзяцей, таксама аслабне аўтарытэт бацькоў і прэстыж бацькоўства, упэўнены арцыбіскуп Кандрусевіч.

- Надуманае паняцце «эканамічнага гвалту» паклікана раз і назаўсёды падарваць іерархію ў сям’і, гатоўнасць бацькоў быць кармільцамі і выхаваўцамі сваіх дзяцей, і, уласна кажучы, увогуле станавіцца бацькамі, - лічыць старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Ён асабліва насцярожаны і сцверджаннямі пра «недапушчальнасць разгляду звычаяў, рэлігійных перакананняў, веравызнання, традыцый як апраўдання любых формаў хатняга гвалту». Мітрапаліт Кандрусевіч асцерагаецца, што Канцэпцыя адкрые вялікія магчымасці кантролю над веруючымі сем’ямі, за якім можа паследваць прымянення рэпрэсій да бацькоў, якія займаюцца рэлігійным выхаваннем дзяцей.

Каталіцкі іерарх заклікае ўсіх католікаў, іншых вернікаў і людзей добрай волі не застацца абыякавымі да прыняцця закон, які можа стаць лёсавызначальным для Беларусі. Арцыбіскуп просіць узнесці малітвы да Усемагутнага Бога, каб Ён захаваў народ ад шкоднага ўплыву гендарнай ідэалогіі.

Last modified onПятніца, 10 Жнівень 2018 14:22
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць