У Беларусі выдалі каляндар з малюнкамі касцёлаў зняволенага праваслаўнага верніка
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Малюнкі Павел дасылаў свайму сыну. «Гэта рэч поўная сэнсу, прыгажосці, любові і болю», – гаворыць Вольга Севярынец
Каталіцкая верніца з Мінска Вольга Севярынец паведаміла пра выданне календара на 2023 год «Беларусь – гэта святое». Выданне ілюстравана малюнкамі мужа Вольгі, праваслаўнага верніка, палітыка Паўла Севярынца, асуджанага ў 2020 годзе па абвінавачванні ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» на 7 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
«Каляндар – з малюнкамі Паўла і з ягонымі словамі пра веру, Бога і Беларусь. Малюнкі і словы Паўла мы некалькі год збіралі з лістоў, якія ён піша і дасылае сыну Францішку. Для нас гэта больш, чым проста звычайны каляндар. Гэта рэч поўная сэнсу, прыгажосці, любові і болю. Спадзяемся, ён станецца такім і для вас», – распавяла Вольга.
У календары змешчаныя цытаты на кожны месяц, малюнкі вядомых беларускіх праваслаўных і каталіцкіх храмаў Гародні, Нясвіжа, Мінска, Сынкавічаў, Мураванкі, Паставаў, Магілёва, Сар'і, Слабодкі, Сталовічаў, Берасця, а таксама каляндарная сетка па месяцах. На кожны месяц прадугледжаны новы малюнак і новая цытата.
Кошт – усяго 8 рублёў. Падрабязна разгледзіць старонкі календара і замовіць яго можна па спасылцы >
Related items
-
Прайшло паўгода, як Чырвоны касцёл зачынены – пытанні застаюцца без адказаў
-
Ноч у касцёле правяла моладзь Мінска. Што там адбывалася: відэа
-
«Стаіш і разважаеш, дзе столькі ўзяць?». На «Радыё Марыя» распавялі, у якую суму абыходзіцца іх праца
-
Па просьбе ўладаў у касцёлах памоляцца «аб прымірэнні і аб’яднанні жыхароў Беларусі»
-
У Нямеччыне вырашылі благаслаўляць аднаполыя саюзы – Ватыкан супраць