«Папрасіў зафарбаваць дрэннае слова». У Курапатах пашкодзілі і апаганілі крыжы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Аляксандр плануе зноў наведаць урочышча з масавым пахаваннем рэпрэсаваных і самастойна пафарбаваць апаганены крыж.
Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, на месцы масавых растрэлаў і пахаванняў рэпрэсаваных, пашкоджаны крыжы. Гэта заўважыў кіраўнік швейцарскага Фонда Магдалены Радзівіл Алесь Сапега, які зараз знаходзіцца ў Мінску і паехаў у Курапаты, каб ускласці там кветкі. Акрамя таго, што крыжы пашкоджаны, некаторыя з іх апаганены надпісам з нецэнзурным словам – заўважыў Алесь Сапега і апублікаваў фота на сваёй старонцы.
Ён распавёў Katolik.life некаторыя падрабязнасці – крыжы былі пашкоджаныя пры пілаванні сухастою:
«Я асабіста бачыў, што пілаваннем было пашкоджана каля 15 крыжоў: яны былі паваленыя дрэвамі пры падзенні. Па тэрыторыі па «бездарожжу» ездзіў вялікі трактар, таму шмат дзе глеба вельмі парушана коламі. Як мне патлумачылі, рашэнне аб пілаванні сухастою прыняў лясгас».
Што тычыцца вандалізму, то адзін з працаўнікоў адказаў Алесю, што праінфармаваў сваё кіраўніцтва на гэты конт:
«Я папрасіў іх, калі гэта магчыма, пафарбаваць крыж, дзе напісаны дрэнныя словы. У іх не было фарбы, але адзін з працаўнікоў сказаў, што распавядзе пра маю просьбу кіраўніцтву. У працаўнікоў быў перапынак. Яны гулялі у карты на месцы магіл і свежа паваленых крыжоў».
Аляксандр плануе зноў наведаць Курапаты ў бліжэйшыя дні і самастойна пафарбаваць апаганены крыж.
Media
Related items
-
Ужо канчаткова: святара з Навагрудка не забяруць у войска, ён вяртаецца ў парафію
-
Першы вынік судоў над святарамі на Віцебшчыне: 15 сутак арышту
-
Вялікдзень ці Новы год? Беларусы адказалі, якое свята лічаць самым галоўным
-
«За імі прыехалі адначасова». Адразу траіх святароў затрымалі ў Віцебскай вобласці
-
Пасля публікацый у прэсе і малітваў святара з Навагрудка не сталі забіраць у войска