BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Народ, які пакутуе ў цішыні». Кардынал Гуджэроцці – пра беларусаў

Ватыканскі іерарх распавёў пра тое, што яго ўразіла падчас паездкі ў Беларусь, і чаму на Захадзе не да канца разумеюць, што адбываецца на постсавецкай прасторы.

Упершыню пасля наведвання Беларусі прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, новапрызначаны кардынал Клаўдыё Гуджэроцці, пракаментаваў свой візіт. Падрабязнасцяў аб праведзеных тут сустрэчах і перамовах ён пакуль не раскрыў, аднак некаторымі ўражаннямі падзяліўся з Vatican News.

Свой удзел ва ўрачыстасцях у Будславе ватыканскі іерарх пракаментаваў так: «Цудоўнае свята народа, які пакутуе ў цішыні і які знайшоў у веры такую відавочную, на наш погляд, моц сведчання». Паводле Гуджэроцці, выява Маці Божай Будслаўскай з'яўляецца для беларусаў «знакам ідэнтычнасці і надзеі».

Ён быў асабліва ўражаны тым, што ў рэгіёне, дзе суседнія народы змагаюцца адзін з адным, некалькі тысяч чалавек ішлі пешшу па лясах, сярод азёр, па складаных дарогах, маліліся на каленях і праяўлялі салідарнасць адно з адным.

Узгадваючы свой досвед у Беларусі, Украіне і Грузіі, дзе ён быў нунцыем, Гуджэроцці папярэдзіў пра складаныя гістарычныя прычыны, якія стаяць за падзеямі ў гэтых рэгіёнах. На яго думку, людзі на захадзе ў сваіх «спрошчаных» каментарах гэтых падзей часта абмяжоўваюцца сённяшнім днём. «На ўсходзе ж, калі вы жадаеце зразумець сёння, вы павінны зразумець учора», - лічыць іерарх.

На яго думку, на захадзе не адбылося ўсведамлення, глыбокага асэнсавання падзення Савецкага Саюза, новых шляхоў, якія адкрыліся пасля яго распада, але таксама і трагедый савецкага народа, якія ён выклікаў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

У прыватнасці, новапрызначаны кардынал лічыць, што пасля распаду СССР «вельмі складаная сітуацыя агаліла нервы савецкіх людзей і прывяла да адраджэння нацыяналізму, канфрантацыі, эканамічных цяжкасцей, феномену алігархаў».

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць