200-годдзе беларуска-польскага класіка Уладзіслава Сыракомлі адзначылі ў Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У Нясвіжы цэлебравалі святую Імшу ў інтэнцыі паэта «Вясны народаў», а на «Радыё Марыя» распавялі пра яго жыццё і творчасць [відэа]
200 год з дня нараджэння выбітнага літарата, якога шануюць беларусы, літоўцы і палякі, – Уладзіслава Сыракомлі – адзначае таксама і каталіцкая супольнасць Беларусі. У Нясвіжы, дзе працяглы час жыў Людвік Кандратовіч – гэта сапраўднае імя творцы – 30 верасня цэлебравалі святую Імшу ў касцёле ў інтэнцыі знакамітага класіка, паведаміла ў сацсетцы Сабіна Вяршалінская.
А напярэдадні «Радыё Марыя» выпусціла перадачу да 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі. Пра паэта і ягоную творчасць расказвае даследчык Павал Булаты. Ён адказаў на пытанні, ці быў Сыракомля папулярным паэтам пры жыцці, які твор з'яўляецца ягонай візітоўкай, на якія тэксты Сыракомлі кампазітары пісалі песні і рамансы? А таксама – чаму Янка Купала лічыў Сыракомлю адным з самых сваіх любімых аўтараў і што вядома пра асабістае жыццё творцы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Уладзіслава Сыракомлю называюць песняром Літвы (Беларусі), паэтам «Вясны народаў», творцам глыбокіх дэмакратычных перакананняў і хрысціянскай духоўнасці.
Media
Related items
-
«Бог ёсць». Беларуская актрыса і музыкант – пра тое, як перажыла смяротна небяспечную аперацыю
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота