Гадавіну заснавання галоўнай ВНУ Гродна адзначылі малітвай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта імя Янкі Купалы сабраліся ў Фарным касцёле. А назаўтра пісалі дыктоўку, прымеркаваную да Дня роднай мовы – сярод удзельнікаў быў праваслаўны святар.
У рамках святкавання 84-годдзя заснавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы студэнты і выкладчыкі ВНУ маліліся ў каталіцкім кафедральным саборы Святога Францішка Ксаверыя. 20 лютага паблік ВНУ апублікаваў пра гэта фотасправаздачу (здымкі глядзіце ніжэй):
«Адбылася малітва з удзелам купалаўцаў у гонар дня нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы. Святочная служба прайшла ў Фарным касцёле. Гэта падзея стала важным элементам у святочным калейдаскопе ўрачыстага тыдня. Удзел у службе прынялі супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта».
Назаўтра, 21 лютага яны памаліліся ў праваслаўным храме, пасля чаго, да Міжнароднага дня роднай мовы, ва ўніверсітэце прайшла традыцыйная «Купалаўская дыктоўка», таксама прымеркаваная да дня заснавання ВНУ. Мяркуючы па фота, сярод удзельнікаў быў праваслаўны святар.

А перад дыктоўкай студэнты-філолагі выступілі з песнямі і вершамі на беларускай мове – «іх творчасць адлюстроўвала прыгажосць і багацце нацыянальнай культуры, а таксама падкрэслівала важнасць захавання і папулярызацыі роднай мовы», гаворыцца ў паведамленні.
Media
Related items
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі