Для чаго ў Беларусі хочуць стварыць «рэлігійныя цэнтры», патлумачыў дэпутат
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Іх хочуць зрабіць «новым фарматам работы духавенства», каб «з'яднаць насельніцтва».
Ідэю стварэння ў Беларусі нейкіх рэлігійных цэнтраў пачалі мусіраваць у рэгіёнах. Дэпутат парламента Уладзімір Бабічаў прадставіў іх як «варыянт новага фармата работы духавенства» і заявіў у газеце «Наша Талачыншчына», што такія ўстановы «здольныя стаць цэнтрамі прыцягнення для ўсіх вернікаў, незалежна ад канфесіі, да якой яны належаць».
«Лічу, іх стварэнне сапраўды павысіць актыўнасць рэлігійных супольнасцяў ва ўмацаванні духу адзінства народа. Сустракаючыся ў студзені са святарамі ў Талачыне, мы абмяркоўвалі з імі іх удзел у грамадска-значных мерапрыемствах, сыдучыся ў меркаванні, што неабходна шукаць новыя фарматы працы, якія дазволяць з'яднаць насельніцтва».
Дэпутат мяркуе, што «прапанова прэзідэнта па стварэнні рэлігійных цэнтраў — адзін з варыянтаў вырашэння гэтай задачы».
Што з сябе будуць прадстаўляць такія цэнтры, у стварэнні якіх у бліжэйшыя пяць гадоў дзяржава «гатова адыграць галоўную ролю», пакуль ніхто не патлумачыў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны