Вядомая верніца, вучоная раптоўна памерла ў Віцебску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Кацярына Лаўрыненка, як і Папа Рымскі, трапіла ў лякарню з двухбаковай пнеўманіяй — яе не змаглі ўратаваць.
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава, тэолаг, вядомая каталіцкая верніца Кацярына Лаўрыненка адышла ў вечнасць 3 сакавіка. Яна памерла ў лякарні, куды трапіла з двухбаковым запаленнем лёгкіх 25 лютага. А літаральна 23 лютага Кацярына адзначала сваё 48-годдзе.
На сваёй старонцы ў сацсетцы верніца прасіла аб малітве ў сувязі з хваробай — гэта яе апошні допіс. Праз тыдзень яна памерла, а апошнія дні была без прытомнасці, знаходзілася на штучнай вентыляцыі лёгкіх.
На дадзены момант на сайце ВДУ імя Машэрава няма дадзеных аб Кацярыне Лаўрыненка. Яна звольнілася пасля падзей 2020 года. У той час яна адкрыта каментавала грамадска-палітычны крызіс у Беларусі ў прывязцы да Каталіцкай Царквы.
«На біскупаў і святароў аказваецца ціск, каб яны не выказваліся з нагоды правоў чалавека», — казала Кацярына ў інтэрв'ю міжнародным хрысціянскім медыя, адзначаючы, што негалосна многія вернікі дапамагаюць пацярпелым.
У апошнія гады вучоная працавала ў структурах Каталіцкай Царквы, выкладала гісторыю і кананічнае права.
«Яна вельмі любіла жывёл, апекавалася імі. Была добрым, чулым чалавекам. Любіла хадзіць у пешыя пілігрымкі, фатаграфаваць пейзажы роднага краю», — распавяла пра Кацярыну яе сяброўка.
Нагадаем, Папа Рымскі Францішак таксама знаходзіцца ў лякарні з двухбаковай пнеўманіяй — ужо каля трох тыдняў медыкі змагаюцца за ягонае жыццё.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту