«Святар» з Беларусі засвяціўся на прайдзе ў Малдове – нагадваем, хто ён
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Дзмітрый Бондар не мае дачынення да Каталіцкай Царквы.
У сеціве распаўсюджваецца відэа з гей-параду ў Кішынёве 15 чэрвеня, адзін з удзельнікаў якога прадставіўся як «святар старакаталіцкай царквы» і прыйшоў на акцыю ў адпаведным уборы.
Мы пазналі чалавека на відэа, і каб яно не ўводзіла ў зман, вырашылі нагадаць, што «святар» не мае ніякага дачынення да Каталіцкай Царквы. Гэта той самы жыхар Навагрудка, які рабіў правакацыйныя публікацыі ў Instagram, быў удзельнікам скандалаў і героем публікацый свецкіх медыя. А таксама паглядзелі, чым ён займаецца цяпер.

Дзмітрый Бондар стаў вядомым у 2018 годзе, калі ў СМІ прадставілі яго як «святара XXI стагоддзя». Ён на самой справе быў пасвечаны ў святары, але не ў Каталіцкай Царкве, а ў самаабвешчанай малаколькаснай супольнасці ў Польшчы, якая называе сябе «старакаталіцкай царквой».
Да гэтага Бондар працаваў у БРСМ і кіраваў мясцовым дзяржпрадпрыемствам кінапракату. У 2019 годзе яго асудзілі за стварэнне небяспекі заражэння ВІЧ – амаль год ён быў у зняволенні.
З тых часоў Бондар больш не з'яўляўся ў інфармацыйнай прасторы. Аказалася, што ён па-ранейшаму вядзе свой Instagram, выкладвае відэа на «духоўныя» тэмы, таксама паказвае падабенства адпраўлення Імшы.

Мяркуючы па ягоных пастах, апошнім часам Бондар жыве ў Польшчы, «служыць» у Беластоку. Верагодна, у Кішынёў ён прыязджаў спецыяльна для ўдзелу ў прайдзе, правядзенне якога, дарэчы, не было дазволена ўладамі.
Апошняе фота з выглядам Навагрудка, прычым, на фоне каталіцкага храма, Бондар выкладваў у 2022 годзе.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Дзеля хайпу расіянін прадставіўся каталіцкім святаром – многія паверылі
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці