BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чорны анёл ля алтара. Што насцярожвае ў мецэнаце, які дапамагае касцёлам Беларусі

«Асабіста выцягнуў з Еўропы некалькі дзясяткаў машчавікоў святых». Што не так?

У Пружанах 26 чэрвеня адбудзецца сольны канцэрт Алега Арлова – музыканта, рэстаўратара, бізнэсоўца і мецэната. Свой выступ менавіта ў гэтым райцэнтры ён патлумачыў цеснай сувяззю з горадам – у тым ліку тым, што ў мясцовым каталіцкім храме «на сценах вісяць адноўленыя мной абразы і машчавікі».

Мы зацікавіліся асобай бізнэсоўца – некаторыя моманты ў яго дзейнасці насцярожылі. У тым ліку тое, што тычыцца рэліквій у касцёле ў Пружанах. А таксама – здымак неадназначнага кліпа проста ў каталіцкім храме ў Нясвіжы.

Гэта кліп на песню «Анёл», у гонар якой названа шоу ў Пружанах. Мы пазналі на відэа інтэр'еры старадаўняга касцёла ў Нясвіжы – менавіта там адбываліся здымкі, хоць ніякага хрысціянскага сэнсу песня не мае, а з «анёлам» аўтар горача цалуецца на фоне храма.

Сам выканаўца танчыць пасярод касцёла на фоне алтара ў вобразе чорнага анёла з кіем і гатычным макіяжам.

Такія дзеянні ставяць пытанні ў адрас духавенства. Але ўзнікае таксама пытанне, ці маглі святары адмовіць музыканту – бо храм знаходзіцца ва ўласнасці не парафіі, а дзяржавы.

Кажучы пра сябе, Арлоў падкрэсліваў, што «аднавіў больш за 1500 абразоў, а таксама адрэстаўраваў усе рэлікварыі ў Пружанскім касцёле», акрамя таго – «асабіста выцягнуў з Еўропы некалькі дзясяткаў машчавікоў святых, яны цяпер у шыкоўных мною зробленых кіётах знаходзяцца ў Пружанах, у Ружанах, у Стоўбцах у касцёлах».

Сапраўды, у 2023 годзе гучна паведамлялі пра тое, што 33 рэліквіі прывезлі ў касцёл у Пружанах. Але тады ў парафіі прызнавалі, што толькі некаторыя каўчэгі паступілі з дакументамі, якія пацвярджаюць сапраўднасць рэліквій. Акрамя таго, вядома, што нават тыя мошчы святых, якія маюць дакументы і прадаюцца на аўкцыёнах, часта – фальшывыя і маюць падробленыя пацверджанні сапраўднасці.

Цяжка паверыць, што ў Пружаны даставілі, як сцвярджаецца, сапраўдныя часціцы Крыжа Гасподняга, мошчаў святога Мікалая і іншых вядомых святых. Дакументы не былі апублікаваныя для ацэнкі спецыялістамі.

У творчасці музыкі мы не знайшлі таксама ніякай сувязі з хрысціянствам. Наадварот, некаторыя моманты могуць выклікаць абурэнне ў верніка. Таму чарговае пытанне – як аўтар такога кантэнту можа ствараць іконы для храмаў.

Публічныя выказванні Арлова – таксама часта з негатывам. Ён выступаў у дзяржСМІ і з варожасцю адгукаўся пра былых сяброў, з якімі разышоўся пасля жніўня 2020 года, і ў цэлым пра частку беларусаў.

Разважаючы пра «бязбожнасць» Захаду, бізнэсовец заяўляў: «Пайшлі яны нафіг са сваёй Еўропай! Мне 16 снежня Еўрапарламент назаўжды закрыў уезд у краіны Еўразвязу і НАТО. І я ганаруся гэтым! Гэта як ордэн, гэта самая лепшая ўзнагарода».

Гаворка ідзе пра санкцыйны спіс ЕЗ, у які Арлоў трапіў як уладальнік кампаніі «Рузэкспедыцыя».

Сам ён родам з Дагестана, але з дзяцінства жыве ў Беларусі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 25 Чэрвень 2025 20:23
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць