«Будзьце асцярожныя». Экзарцыст адказаў, ці небяспечныя Лабубу для дзяцей і дарослых
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Праўда, відэа запісаў канал, які шукае канспіралогію.
UPD: Іншае меркаванне: не трэба баяцца Лабубу і астатніх цацак-«монстраў»
Экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі РКЦ, пробашч парафіі ў Глыбокім ксёндз Мікалай Ціхановіч прыняў удзел у стварэнні відэа пра папулярныя цацкі Лабубу. Святар пракаментаваў трэнд, адзначыўшы, што гэты персанаж – правобраз дэмана, таму нясе сувязь са злым духам.
Пры гэтым Лабубу прадавалі нават на каталіцкім фэсце ў Будславе, заўважыў ксёндз.
Экзарцыст лічыць, што папулярызацыя Лабубу з'яўляецца «свайго роду прасоўваннем у масы сатанізму» і падкрэсліў, што дзеці, гуляючы з такімі цацкамі, прывыкаюць да дэманічных вобразаў:
«Зло – гэта не міф, яно існуе як асоба, дэманічны свет – гэта рэальнасць».
Святар перасцярог бацькоў, заклікаўшы задумацца, што яны купляюць.
Адзначым, што відэа, рэпост якога зрабіла парафія, створана каналам, які шукае канспіралогію ў многіх з'явах, таму рэкамендуем слухаць толькі каментар святара ў дадзеным роліку.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Святар на Магілёўшчыне раздаў сваю маёмасць парафіянам: «Добра не мець нічога, акрамя дзвюх вопратак»
-
Кранальныя кадры: новыя святары благаславілі семінарыстаў і сваіх настаўнікаў
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь