Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Кіроўца застаўся жывы і цудам нават не пацярпеў.
Дзіўнае ДТЗ адбылося ў вёсцы Расла Смаргонскага раёна: там, на сельскай вуліцы, удзень кіроўца ўрэзаўся проста ў прыдарожную каталіцкую капліцу і дашчэнту яе разбурыў. Пры гэтым цалкам разбітай аказалася і машына, якая перакулілася на дах, але кіроўца застаўся жывы і цудам нават не пацярпеў.
Інцыдэнт здарыўся 17 кастрычніка, але афіцыйныя паведамленні пра яго з'явіліся толькі 21 кастрычніка. ДТЗ здзейсніў 25-гадовы кіроўца «Аўдзі», які не справіўся з кіраваннем. Іншыя падрабязнасці не ўдакладняюцца, але ў каментарах у сацсетцы выказалі ўпэўненасць, што кіроўца быў п'яны.

Разбураная капліца была гісторыка-культурным помнікам XIX стагоддзя. На каталіцкіх рэсурсах інфармацыі пра яе няма, але на фота бачна, што гэта тыповая для Заходняй Беларусі і Польшчы каменная капліца, месца малітвы мясцовых жыхароў. Унутры знаходзіўся абраз з распяццем, стаялі вазы з кветкамі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю