Каталіцкі біскуп даў сваю інтэрпрэтацыю «Году беларускай жанчыны» – атрымалася паэтычна
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Паводле біскупа, «гэта год падзякі Богу» за прысутнасць жанчын.
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі выказаўся на тэму «Году беларускай жанчыны», які абвясцілі дзяржаўныя ўлады.
Іерарх напісаў вялікі тэкст, у якім даў гэтай ідэі сваю інтэрпрэтацыю – духоўна-лірычную. Атрымаўся своеасаблівы гімн беларускай жанчыне:
«Бласлаўлёная жанчына Беларусі, ты – як свечка перад абразом: гарыш ціха, але тваё святло бачна далёка. У тваіх вачах – памяць продкаў і надзея дзяцей, у тваім сэрцы – малітва, якая не перарываецца, нават калі губы маўчаць».

Іерарх таксама напісаў у адрас абагуленай жанчыны:
«Ты – апора дому, цішыня, што лечыць, рукі, якія благаслаўляюць, слова, што ўздымае».
Паводле біскупа, «Год беларускай жанчыны – гэта год падзякі Богу за тваю прысутнасць, за тваю мудрасць, за тваю здольнасць рабіць свет больш жывым».
Іерарх пажадаў:
«Няхай Бог умацоўвае тваю дарогу, ахоўвае тваю пяшчоту і множыць тваё святло. Бо праз цябе Беларусь дыхае надзеяй».
Поўны тэкст глядзіце ніжэй.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну