BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі

У абсалютнай большасці карыстальнікі выказалі пачуцці ад «сорамна» да «ганьба».

Упершыню на сайце каталіцкага епіскапату Беларусі з'явілася 23 лютага віншаванне з дзяржаўным святам, стаўленне да якога ў грамадстве неадназначнае – асабліва цяпер, у чацвёртую гадавіну расійскай вайны. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, старшыня епіскапату, апублікаваў віншаванне «з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Гэта свята засталося ад Савецкага Саюза, спадкаемцам якога лічыцца Расія.

Больш за тое, як ілюстрацыя да віншавання на сайце каталіцкага епіскапату была выкарыстана выява чырвонай зоркі, якая таксама асацыюецца з камунізмам і вайной. Гэта выглядае як мінімум дзіўна, а нават шакуюча для многіх вернікаў.

Праз суткі пасля публікацыі паглядзелі, якой аказалася рэакцыя католікаў Беларусі на такое дзеянне старшыні епіскапату.

У канале Catholic.by у Тэлеграм рэакцыі адключаныя. У Інстаграм і ВК партал вырашыў не посціць віншаванне. Адзіная пляцоўка, дзе яно з'явілася – Фэйсбук. Там 30 карыстальнікаў упадабалі пост, 20 – «пасмяяліся», 11 – «заплакалі». Яшчэ некалькі чалавек «раззлаваліся» і «здзівіліся».

Больш красамоўнымі сталі каментары, якіх за суткі было 75. Сярод іх толькі адзінкі – з падтрымкай ці як мінімум разуменнем дзеяння арцыбіскупа. У абсалютнай большасці карыстальнікі выказалі пачуцці ад «сорамна» да «ганьба».

Адзін з вернікаў выказаў меркаванне, што «важна не перагінаць палку, каб не страчваць маральны аўтарытэт і годнасць, бо яны неабходныя для духоўнага пастарскага аўтарытэту і лідарства сярод сваёй паствы».

Вернік лічыць, што «некарысна выходзіць у такіх "кампрамісах" за межы абсалютна неабходнага перад абліччам канкрэтнае небяспекі».

Некаторыя выказалі здзіўленне не толькі фактам віншавання і выявай зоркі, а не крыжа, якая ўласцівая каталіцкаму парталу, але і самім тэкстам. Верніца задалася пытаннем, «ці сапраўды кожная "вайсковая служба заўсёды лічылася святой і праведнай"», як піша Мітрапаліт?

Таксама арцыбіскуп адзначае, што сёння вайскоўцы даюць «усім нам прыклад не толькі сілы і мужнасці, але і духоўнай стойкасці, маральнай вытрымкі і гонару». Верніца пракаментавала:

«Я разумею, што для католікаў прыкладам духоўнай стойкасці, маральнай вытрымкі і гонару з'яўляюцца святыя...»

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

 

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць