BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...

Пра святога Казіміра – ніводнай узгадкі, і многія наведвальнікі фестывалю нават не ведалі яго назвы.

Паглядзелі, як прайшоў у Гродне кірмаш Казюкі. Пасля нашай публікацыі і ўзнікнення грамадскага рэзанансу ўлады змянілі планы і ўпершыню за апошнія гады правялі фестываль рамеснікаў асобна ад Масленіцы.

За Казюкамі пакінулі 28 лютага – дату, бліжэйшую да дня святога Казіміра, да якога і прымеркаваны кірмаш. А «масленічны разгуляй» арганізавалі на тыдзень раней запланаванага тэрміна, 22 лютага, перад пачаткам Вялікага паста ў праваслаўных – як і мае быць.

На Казюкі з'ехаліся звыш 100 рамеснікаў з розных куткоў Беларусі і занялі вялікую частку вуліцы Савецкай. На кірмашы можна было набыць, у тым ліку, і прыгожыя букеты да Пальмавай (Вербнай) нядзелі.

Але аказалася, што многія наведвальнікі не ведалі не толькі таго, да чаго прымеркаваны Казюкі, але і нават такой назвы, і меркавалі, што кірмаш ладзіцца з нагоды апошняга дня зімы.

Гэта паказала апытанне мясцовага блогера, які выклаў відэа ў Threads. Большасць апытаных не змаглі адказаць, у гонар чаго праводзяць Казюкі. Праблема ў тым, што арганізатары нават не ўзгадвалі ў анонсах святога Казіміра, апекуна рамеснікаў і ўсіх народаў Вялікага Княства Літоўскага.

Адпаведна, не было ніякіх выяваў, фігур святога Казіміра і падчас самога фестывалю. Так традыцыі губляюць сэнс, і ў свядомасці людзей фарміруецца меркаванне, што Казюкі – гэта апошні дзень зімы, па сутнасці, тая ж Масленіца.

Нагадаем, дзень святога каралевіча Казіміра святкуецца 4 сакавіка. У Беларусі ёсць некалькі касцёлаў і каталіцкіх парафій з тытулам гэтага святога. Некаторыя з іх арганізуюць фэсты ў гонар святога Казіміра, да якіх жадаючыя могуць далучыцца і сапраўды па-каталіцку адзначыць свята. Напрыклад, у Маладзечне ў гэты дзень адбудзецца ўрачыстая Імша і святочны кірмаш.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць