Папа: калі Касцёл зачыняецца ў сабе - пачынае хварэць
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Святы Айцец: евангелізацыя - гэта абвяшчэнне любові, міласэрнасці і прабачэння Бога.
“Калі Касцёл спыняецца і зачыняецца ў сабе – пачынае хварэць”, таму сёння трэба слухаць Святога Духа і быць адважнымі, каб ісці на “скрыжаванні свету”, сказаў папа Францішак, узгадваючы кс. Франсуа дэ Лаваль і сястру Марыю ад Уцелаўлення, двух святых місіянераў, якія нарадзіўся ў Францыі ў ХVІІ ст. і былі місіянерамі ў Канадзе. Пасля абвяшчэння іх святымі, 3 красавіка 2014 г., Пантыфік пажадаў адправіць 12 кастрычніка 2014 г. св. Імшу падзякі ў базыліцы св. Пятра. Місіянеры з’яўляюцца тымі, хто мужна жыве Евангеллем, адзначыў Папа і дадаў, што евангелізацыя з’яўляецца па сутнасці абвяшчэннем любові, міласэрнасці і прабачэння Бога, паказаных чалавецтву праз жыццё, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста.
Місіянеры, гэта тыя, хто звярнуў позірк на ўкрыжаванага Хрыста, прыняў Яго ласку і не замкнуўся ў сабе, сказаў Святы Айцец. Памяць пра місіянераў важная для Касцёла, лічыць Францішак, паколькі падтрымлівае яго, калі адчуваецца недахоп у работніках Евангелля. Ён заклікаў прадстаўнікоў Касцёла ў Канадзе ўзрошчваць тое насенне, якое заклалі ў яго глебу святыя і даваць свету новых місіянераў. “Гэта тое, што сёння вы павінны прасіць для вашай краіны!”, - падкрэсліў Папа і дадаў, што Квэбэк, дзе працавалі кс. Франсуа дэ Лаваль і сястра Марыя ад Уцелаўлення, павінен стаць зноў “крыніцай добрых і святых місіянераў”.
Пантыфік заклікаў вернікаў станавіцца місіянерамі Хрыста і сведчыць сваім сучаснікам штодня веру, пакору, лагоднасць і міласэрнасць, бо гэта тое, што “прынясе плён”.
Related items
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій
-
Беларускія манахі і манахіні ствараюць медыяпраект. Пра што яны распавядаюць?
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў