BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Запрашэнне на канферэнцыю па тэалагічнай адукацыі

Канфэрэнцыя пройдзе 21-22 лістапада 2014 г. у Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Раў.

Экспэтна-прававое таварыства “Ініцыятыва Forb”, міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар вывучэньня сучаснай рэлігійнасьці” сумесна зь міжнароднай арганізацыяй “Адвакаты Эўропы” (Балгарыя) запрашаюць прыняць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі “Тэалягічная адукацыя ў Беларусі й краінах Эўропы ў кантэксьце забесьпячэньня свабоды веравызнаньня”. Канфэрэнцыя пройдзе 21-22 лістапада 2014 г. у Менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Раў (Менск, пр-т Газэты “Праўда”, 11)

Каб прыняць удзел у канфэрэнцыі, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму, альбо даслаць на эл. адрас: byforb@gmail.com наступную інфармацыю: 1) прозьвішча, імя; 2) назва арганізацыі, пасада; 3) плянуемыя дні ўдзелу ў канфэрэнцыі (21, 22 лістапада); 4) кантакты (эл. адрас, нумар тэлефону, вэб-сайт, профіль у сацыяльных сетках).

Арганізатары забясьпечваюць удзельнікаў харчаваньнем. Транспартныя выдаткі іншагародніх удзельнікаў могуць быць кампэнсаваныя арганізатарамі па папярэднім узгадненьні.   Апошні тэрмін падачы заявак: 13 лістапада 2014 г.

Кантакты для даведак па пытаньнях удзелу ў канфэрэнцыі: +375 296 102910 (Сяргей Шаўцоў, кіраўнік рабочай групы канфэрэнцыі) +375 297 520635 (Натальля Кутузава, каардынатар працоўнай групы канфэрэнцыі) альбо праз эл. адрас: byforb@gmail.com

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць