BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыкан абвесціць блаславёным 12-гадовага хлопчыка

Яго жыццё насіла рысы глыбокіх адносін з Езусам, адзначалася частай малітвай, дабрынёй і любоўю ў служэнні бліжнім.

7 лістапада 2014 г., падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, папа Францішак аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў васьмі будучых благаслаўлёных. Сярод іх – двананнаццігадовы італьянскі юнак Сільвіа Дзісэнья, жыццё якога насіла рысы глыбокіх адносін з Езусам, адзначалася частай малітвай, рэгулярным удзелам у св. Імшы, дабрынёй і любоўю ў служэнні бліжнім, адказным выкананнем юнацкіх абавязкаў.

У аддзінаццацігадовым узросце ў хлопца быў дыягназаваны рак косці, але нягледзячы на страшны вырак, ён працягваў жыццё з Богам, ахвяруючы свае пакуты за збаўленне свету. Памёр Сільвіа Дзісэнья 24 верасня 1979 г., а слава пра святасць яго жыцця распаўсюдзілася па ўсім свеце, паведамляе radiovaticana.va.

Сярод іншых будучых благаслаўлёных, дэкрэты аб гераічнасці цнотаў якіх былі прадстаўлены Пантыфіку, чылійскі капуцын Франсіска Масіміяна Вальдэс Суберкасо; італьянскі бэнэдыктынец Ільдэбранда Грэгары; італьянскі святар з кангрэгацыі Араторыя св. Філіпа Нэры Раймонда Кальгана; нямецкі рэдэмптарыст Пелагіўс Заўтэр; ірландскі езуіт Джон Суліван і дзве свецкія верніцы з Францыі: Жана Манс і Марта Робін.

Last modified onСубота, 08 Лістапад 2014 16:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць