BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

100-гадовы арган ізноў гучыць у Гожы пасля 50-гадовага маўчання

Польскія спецыялісты правялі капітальны рамонт інструмента за кошт ахвяраванняў вернікаў.

Арган у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы пад Гродна вярнулі да жыцця. Арган быў выраблены фірмай "Эміль Марцін" У 1913 годзе ў Рызе, тады ж яго ўсталявалі ў касцёле, але апошнія 50 гадоў ён бяздзейнічаў. Але польскія спецыялісты правялі капітальны рамонт інструмента за кошт ахвяраванняў вернікаў, і 8 лістапада ён будзе ўрачыста асвечаны біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам. А пасля Імшы пройдзе канцэрт - на стогадовым аргане ўпершыню будзе граць вядомы ў Гродне піяніст і арганіст Бруна Тэрмэн.

Дарэчы, парафія святых Пятра і Паўла ў Гожы заснавана ў 1494 годзе. А цяперашні каменны касцёл пабудаваны ў 1862 годзе, паведамляе БелТА.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць