Навагодняя служба Папы Францішка - ВІДЭА-онлайн
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У 2014 годзе Пантыфік правёў 43 агульных аўдыенцыі, у якіх прынялі ўдзел, па меншай меры, за 1,2 млн чалавек з усяго свету.
31 снежня 2014 г. вечарам папа Францішак узначаліць у базыліцы св. Пятра ўрачыстыя Нешпары на заканчэнне года, якія завершацца гімнам “Te Deum”. Пасля набажэнства Пантыфік наведае яслі, якія знаходзіцца на галоўнай ватыканскай плошчы. Там ён памоліцца ў маўчанні і скарыстаецца з магчымасці паглядзець на сёлетнюю кампазіцыю, натхнёную операй італьянскага кампазітара ХІХ ст. Гаэтана Даніцэці “Любоўны напой”, якая атрымала назву “Яслі ў оперы” і складаецца з 20 фігур у поўны чалавечы рост. Побач з яслямі знаходзіцца 70-гадовая святочная ёлка амаль 25-мятровай вышыні, якая была дастаўлена ў Ватыкан з паўднёвага італьянскага рэгіёна Калабрыя.
1 студзеня Папа правядзе Імшу ў гонар свята Марыі - Царыцы свету.
Трэба нагадаць, што 2014 год быў для Францішка вельмі інтэнсіўным. Ён правёў 5 замежных падарожжаў у 7 еўрапейскіх і азіяцкіх краін. Столькі ж разоў ён падарожнічаў па Італіі і наведаў 8 парафій Рыма. Падчас 3 абрадаў хросту Францішак удзяліў сакрамэнт 43 асобам, удзяліў святарскае пасвяэнне 13 дыяканам, благаславіў шлюб 20 пар. На сваім першым кансісторыі ён прызначыў 19 кардыналаў. Пантыфік прыняў на аўдыенцыях 76 палітыкаў з 66 краін і міжнародных арганізацый. Асабіста ўзначаліў таксама 3 кананізацыі, дзякуючы якім Касцёл атрымаў 11 новых святых, правёў 43 агульных аўдыенцыі, у якіх прынялі ўдзел, па меншай меры, 1,2 млн асоб з усяго свету.
Media
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл