BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гістарычны рэкорд: Імшу з Папам Францішкам на Філіпінах наведалі больш за 6 млн. чалавек - ФОТА

“Д’ябал гэта бацька хлусні. Ён часта хаваецца пад маскай чароўнасці і заклікае нас быць “мадэрнымі” як усе іншыя. Ён прываблівае нас пераходнымі прыемнасцямі, павярхоўнымі задавальненнямі".

Больш за 6 мільёнаў чалавек прынялі ўдзел у заключнай Святой Імшы сёмы апостальскай паездкі Папы Францішка ў Маніле, сталіцы Філіпін. Пантыфік быў уражаны колькасцю людзей, якія прыйшлі на плошчу, нягледзячы на дождж. Многія вернікі правялі ноч, дабіраючыся да парку, дзе выступаў Папа. Дарэчы, раней сусветны рэкорд наведвання Імшы быў зафіксаваны ў 1995 годзе, калі на выступ цяпер святога Яна Паўла II прыйшлі каля 5 мільёнаў філіпінскіх каталікоў. Нагадаем, Філіпіны - краіна з самым шматлікім каталіцкім насельніцтвам у Азіі (80 мільёнаў чалавек) і трэцяя ў свеце пасля Бразіліі і Мексікі.

У сваёй гаміліі Пантыфік спаслаўся на сувязі паміж Божым Валадарствам а таямніцаю духоўнага дзяцінства, гаворачы аб святым Ніно, якога літургічны ўспамін адзначае сёння Касцёл на Філіпінах. Гэты святы надалей нам абвяшчае, што святло Божай ласкі заззяла ў свеце пагружаным цемраю, нясучы Добрую Навіну нашага вызвалення ад рабства і вядучы нас шляхам міру, права і справядлівасці.

Паводле Папы жыхары Філіпінаў пакліканы распаўсюджваць Валадарства Хрыста ў свеце, што фармуе іх глыбоку ідэнтычнасць. “Прыгожы выраз гэтага мы бачылі, калі жыхары краіны дапамагалі братам і сёстрам, якія пацярпелі ад тайфуна”, - цытуе radiovaticana.va.

Спасылаючыся да паслання св. апостала Паўла да Эфесцаў, што Бог “благаславіў нас у Хрысце ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах” Францішак падкрэсліў, што гэтыя словы маюць асаблівае значэнне на Філіпінах, бо яна з'яўляецца першай каталіцкай краінай ў Азіі. “ Гэта асаблівы дар ад Бога. Гэта благаслаўленне, але тасама і пакліканне. Жыхары Філіпінаў пакліканы, каб быць цудоўнымі місіянерамі веры ў Азіі ”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак нагадаў, што Бог стварыў свет як цудоўны сад і захацеў, каб мы ім клапаціліся, але з-за граху чалавек знявечыў гэту натуральную прыгажосць. “Праз грэх чалавек разбурыў таксама адзінства і прыгажосць нашай чалавечай сям'і, ствараючы сацыяльныя структуры, якія ўмацоўваюць толькі галечу, ігнаранцыю і карупцыю“, - сказаў Пантыфік.

Папа нагадаў, што часта, калі мы бачым у сваім жыцці праблемы, розныя цяжкасці, мы часта спакушаемся, каб ім паддацца. “Д’ябал гэта бацька хлусні. Ён часта хаваецца пад маскай чароўнасці і заклікае нас быць “мадэрнымі” як усе іншыя. Ён прываблівае нас пераходнымі прыемнасцямі, павярхоўнымі задавальненнямі.

“Такім чынам, мы губляем атрыманыя ад Бога дары, гуляючы гаджэтамі; марнуючы нашы грошы ў азартнай гульні і піянстве. Мы замыкаемся ў сабе”, - сказаў Папа і дадаў, што тады мы не засяроджваемся на тым, што сапраўды важнае і забываемся быць унутрана як дзеці. Францішак нагадаў, што Дзіцятка Езус прыпамінае нам аб значэнні аховы нашых сем'яў, і той большай сям'і, якой з'яўляецца Касцёл – Божая сям'я, ды свет – наша чалавечая сям'я.

“Сёння, на жаль, сям’я мае патрэбу ў абароне ад падступных нападаў і ад праграм, якія супярэчаць усяму таму, што мы прызнаем за сапраўднае і святое, перад тым усім, што ў нашай культуры з’яўляецца самым высакародным і прыгожым”, - сказаў ён. Затым Святы Айцец дадаў, што нашым абавязкам з’яўляецца ахоўваць, накіроўваць і заахвочваць маладых людзей, а таксама дапамагаць ім у пабудове грамадства, годнага вялікай духоўнай і культурнай спадчыны. “Мы павінны клапаціцца пра маладых людзей, не дазваляючы, каб былі яны пазбаўлены надзеі і асуджаны жыць на вуліцы”, - сказаў Францішак.

На заканчэнне Папа даручыў жыхароў Філіпін заступніцтву Езусу, “каб надалей Ён падтрымліваў хрысціян гэтага цудоўнага народу ў яго пакліканні быць сведкамі і місіянерамі радасці Евангелля ў Азіі і ва ўсім свеце”. Затым Святы Айцец папрасіў малітваў у сваёй інтэнцыі.

Last modified onАўторак, 20 Студзень 2015 12:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць