BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: у парафіях не павінна быць «груп элітаў»

Папа нагадаў, што Езус збавіў кожнага чалавека асабіста, але, у той жа час, як частку народа.

Новым шляхам, які адкрыў Езус, не ідуць тыя, хто “прыватызуе” веру і лічыць сябе часткай “касцёльных эліт”, сказаў папа Францішак 29 студзеня 2015 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік указаў на некаторыя “памылковыя” формы наследавання Хрыста. Адной з іх з’яўляецца “прыватызацыя” веры. Папа нагадаў, што Езус збавіў кожнага чалавека асабіста, але, у той жа час, як частку народа. Яшчэ з часоў Абрагама, Бог паабяцаў стварыць народ, у якім ён збаўляе, патлумачыў Францішак. Менавіта таму, на яго думку, важна памятаць аб збаўленні іншых людзей. “Няма збаўлення выключна для мяне. Калі разумею яго так – памыляюся, іду не туды. Прыватызацыя збаўлення – гэта памылковы шлях”, - падкрэсліў Папа.Святы Айцец вылучыў тры крытэрыі, якія дапамагаюць не “прыватызаваць” збаўленне: “вера ў Езуса, які нас ачышчае”, надзея, якая дазваляе ісці наперад, і любоў – “наданне ўвагі адно аднаму, узаемнае стымуляванне да любові і добрых спраў”.

Францішак нагадаў пра важнасць дзялення верай, надзеяй, любоўю, а не проста прысутнасцю ў парафіі. Адначасова ён асудзіў існаванне парафіяльных “групак” або “парафіяльнай эліты”, якія часта з’яўляюцца цэнтрамі асуджэння і пагарджання іншымі, нібыта “прыватызуючы” збаўленне. Папа заклікаў кожнага верніка ў малітве прасіць аб ласцы ўспрыняцця сябе у якасці члена ўсяго Божага народу, якога Пан збавіў асабіста.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць