У Ватыкане спыненыя фінансавыя махінацыі, распаўсюджванне наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У 2014 г. на тэрыторыі Ватыкана было затрымана ў агульнай складанасці 6 чалавек – значна больш, чым годам раней.
Ватыканская судовая сістэма правяла інтэнсіўны 2014 год. Разглядаліся справы якія датычылі, сярод іншага, дзіцячай парнаграфіі, махлярства на шкоду Інстытута рэлігійных спраў – Ватыканскага банку, – а таксама незаконнага абароту наркотыкаў. Аб гэтым паінфармаваў прамотар справядлівасці Дзяржавы Ватыкан (што адпавядае пасадзе генеральнага пракурора) Джан Пьера Мілана ў рапарце на адкрыццё новага года працы ватыканскай установы.
Ён назваў асабліва паспяховай барацьбу з фінансавай злачыннасцю, у прыватнасці з адмываннем “брудных грошай”. На яго думку, тут дапамаглі шырокамаштабныя рэформы, якія забяспечылі лепшы кантроль над фінансамі Ватыкана. У гэтым кантэксце ён нагадаў пра прысуд пазбаўлення волі на чатыры гады аднаго з ватыканскіх прэлатаў, абвінавачанага ў сур’ёзных фінансавых злачынствах.
Таксама Бюро фінансавай інфармацыі перадало Трыбуналу Дзяржавы Ватыкан дакументы, што змяшчаюць падазрэнні ў пяці іншых такога роду выпадках. У 2014 г. былі разгледжаны дзве справы адносна абвінавачванняў у дзіцячай парнаграфіі.
Са справаздачы прамотара вынікае, што ў 2014 г. на тэрыторыі Ватыкана было затрымана ў агульнай складанасці 6 чалавек – значна больш, чым годам раней. Сярод іх былі: фемінісцкая актывістка, якая ў Божае Нараджэнне ў аголеным выглядзе пратэставала супраць Касцёла, і беспрацоўны, які неаднаразова спрабаваў падняцца на купал базылікі св. Пятра. У асобных выпадках “ватыканская пракуратура” займалася справамі адносна незаконнага абароту наркотыкаў, паведаміў Мілана.
Прадстаўляючы свой даклад, ён прапанаваў магчымасць паляпшэння тэлефоннага нагляду, але ў той жа час назваў праслухоўванне тэлефонных размоў “непрымальным інструментам расследавання”.
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся