Ангела Меркель: вера дае мне падтрымку
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Канцлер Нямеччыны дала інтэрв'ю перад аўдыенцыяй з Папам Францішкам.
Канцлер Германіі Ангела Меркель выступіла з публічным вызнаннем сваёй хрысціянскай веры. У інтэрв’ю, размешчаным на вэб-сайце канцлерскай адміністрацыі, яна, адказваючы на пытанне, якое значэнне для яе мае вера, сказала: “Я асабіста належу да Евангелічнай-Лютэранскай Царквы, я хрысціянка. Вера дае мне падтрымку, арыентацыю і давер, а ў пытанні кіравання ўласным жыццём з’яўляецца важнай справай. Гэта вельмі супакойвае, ведаць аб тым, што вера дазваляе вытрымаць моманты слабасці”. Інтэрв’ю Канцлер прымеркавана да аўдыенцыі з папам Францішкам, запланаванай на 21 лютага 2015 г. у Ватыкане.
Спасылаючыся на растучую секулярызацыю Германіі і іншых заходніх краін, Меркель прапанавала добрую ўсеагульную рэлігійную адукацыю. На яе думку, асабліва важна ведаць юдэйскія карані і хрысціянства, якія вельмі паўплывалі на культуру Германіі і Еўропы. Гаворачы пра Іслам, які адносна нядаўна замацаваўся ў Германіі, Канцлер сказала, што трэба ставіцца да яго з павагай.
Падчас аўдыенцыі Ангела Меркель хоча ўзняць тэмы, якія вельмі цікавяць Папу: барацьба з беднасцю, абарона клімату і здароўя. У інтэрв’ю яна выказала зразуменне крытычнай пазіцыі Францішка адносна еўрапейскай міграцыйнай палітыкі і назвала яе “далёка нездавальняючай”. Канцлер прызнала рацыю Пантыфіку, што вера не можа разглядацца выключна як культурная з’ява.
Гэта будзе другая аўдыенцыя Ангелы Меркель ў папы Францішка. Упершыню Канцлер Германіі сустрэлася з ім праз два месяцы пасля яго абрання – у маі 2013 г. Размова паміж імі доўжылася 50 хвілін і была сканцэнтравана на міжнародным фінансавым крызісе і яго наступствах.
Related items
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца