Манахі ў Беларусі ладзяць конкурс сэлфі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пераможца будзе вызначаны ў кожнай узроставай катэгорыі.
У сувязі з распачатым Годам кансэкраванага жыцця айцы піяры аб’яўляюць конкурс «Сэлфі з айцом піярам», паведамляе Catholic.by.
Умовы ўдзелу:
- фотаздымкі павінны быць добрай якасці
- на здымку павінен быць толькі сам удзельнік і адзін або некалькі айцоў піяраў
- кожны ўдзельнік можа даслаць толькі адзін фотаздымак
- да ўдзелу запрашаюцца людзі з усіх месцаў, дзе працуюць айцы піяры (Ліда, Шчучын, Чавусы)
- айцец піяр павінен быць апрануты ў габіт (духоўнае адзенне святара)
- улічваецца крэатыўнасць і арыгінальнасць
- здымкі павінны быць дасланы да 30 сакавіка на e-mail shma@poczta.fm (у лісце напісаць уласнае імя і прозвішча, узрост, горад, мабільны тэлефон)
Вынікі конкурсу стануць вядомыя 2 красавіка, у Вялікі чацвер, на афіцыйнай старонцы айцоў піяраў www.pijary.info.
Катэгорыя ўзросту:
- 0–7 гадоў
- 8–12 гадоў
- 13–17 гадоў
- 18–25 гадоў
- 26–50 гадоў
- 51 і больш гадоў
У кожнай з катэгорый будзе ўзнагароджана адно месца.
Last modified onАўторак, 10 Сакавік 2015 17:33
Related items
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы