Католікі пачалі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Каб выратаваць ад абортаў дзяцей, вернікі штодня чытаюць малітву і здзяйсняюць добрую справу
У Каталіцкай царкве вернікі пачалі традыцыйную 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Штогод гэтая малітва доўжыцца са Звеставання Пана да Раства Хрыстова (25 сакавіка - 25 снежня).
Звеставанне святкуецца ва ўспамін таго дня, калі Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збаўцу, і дала згоду на гэта. Жадаючыя духоўнага ўсынаўлення дзіцяці ўнеслі свае дадзеныя ў спецыяльныя карткі і звярнуліся да Дзевы Марыі, усіх анёлаў і святых:
«Ідучы за жаданнем несці дапамогу ў справе абароны ненароджаных, моцна пастанаўляю і абяцаю, што духоўна ўсынаўляю адно дзіця, імя якога ведае толькі Бог, каб на працягу дзевяці месяцаў кожны дзень маліцца аб уратаванні яго жыцця, а таксама аб справядлівым і добрым жыцці пасля нараджэння».
Каб змагацца за жыццё зачатага дзіцяці ў рамках "Духоўнага ўсынаўлення", вернікі абавязаліся штодня чытаць спецыяльную малітву, прысвячаць змаганню якую-небудзь добрую справу і маліцца на Ружанцы. Завершыцца малітва праз 9 месяцаў на свята Божага Нараджэння. Удзел у духоўным усынаўленні асабліва важны для сужэнцаў, якія не вырашаюцца на чарговага дзіцяці. Праз гэтую малітву Дух святы дапамагае бацькам даверыцца Госпаду ў справе новага жыцця.
Па некаторых звестках, аборты ў Еўропе здзяйсняюцца кожныя 27 секунд. Кожная пятая цяжарнасць ў краінах Еўропы заканчваецца абортам.
Паводле вучэння Царквы, аборт нават на раннім тэрміне цяжарнасці з'яўляецца забойствам, таму што душа чалавека нараджаецца ўжо ў момант зачацця.
Related items
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды