Легендарны лідэр уніятаў Беларусі айцец Аляксандр Надсан адышоў у вечнасць
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Гэтага светлага чалавека будзе не хапаць усім, у каго сэрца баліць за нашу Радзіму».
Святар Беларускай грэка-каталіцкай царквы, апостальскі візітатар для беларусаў-уніятаў эміграцыі, вядомы дзеяч беларускай эміграцыі айцец Аляксандар Надсан памёр на 89-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе беларуская служба «Радыё Свабода» са спасылкай на прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў інтэрвію Радыё Свабода заявіла, што «сьмерць айца Надсана — гэта вялікая страта для нацыянальнага руху і для Беларусі. Гэтага сьветлага чалавека будзе не хапаць усім, у каго сэрца баліць за нашу Бацькаўшчыну».
Аляксандар Надсан нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Нясьвіскім раёне. З восені 1944 года ваяваў у арміі Андэрса, якая была ў складзе Брытанскіх узброеных сіл. У Вялікай Брытаніі — з 1946 г. , быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі. Айцец Аляксандар Надсан — аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі, быў кіраўніком беларускай бібліятэкі імя Скарыны ў Лёндане, старшынём Камітэту дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.
Media
Related items
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах