BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пінская семінарыя абвясціла набор кандыдатаў

Прыём дакументаў - да 31 ліпеня, ўступны экзамен па катэхізісу і жыцці Касцёла - 1 жніўня.

Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя ім. св. Тамаша Аквінскага ў Пінску як адна з вышэйшых навучальных устаноў Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі дае будучым святарам неабходныя веды і развівае якасці патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу.

Працэс падрыхтоўкі працягваецца 6 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў. Наступныя чатыры гады прысвечаны вывучэнню ў асноўным прадметам тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка на парафіях.

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

Рэктарат семінарыі:

1 чэрвеня - 31 ліпеня 2015 г. з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў)

г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл. 8-0165 65 41 45

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

па папярэднім запісе 1 чэрвеня - 20 ліпеня 2015 г. з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў) 

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл. 8-029 553 90 76 кс. Дзмітрый Пухальскі 

Віцебская дыяцэзія:

па папярэднім запісе 1 чэрвеня - 20 ліпеня 2015 г.

тэл. 8-033 696 45 56 кс. Андрэй Бульчак

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння.
Уласнаручна напісанная аўтабіяграфія.
Атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы.
Пасведчанне аб сакрамэнце хросту.
Пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі.
Пасведчанне аб удзеле ў катэхезе.
Характарыстыка ад пробашча.
Медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ.
Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33).
Ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія.
4 фотаздымкі (3х4 см).

У семінарыю прымаюцца кандыдаты ва ўзросце да 30 гадоў.
Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш, чым тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН

Уступны экзамен адбудзецца 1 жніўня 2015 г. ў 10.00 у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі па адрасе: г. Пінск, вул. Леніна 16.

Падчас уступнага экзамена кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Афіцыйная старока семінарыі — http://seminaryja.by.

Паводле інфармацыі кс. Уладзіміра Русака (АлГ), Catholic.by

Last modified onПанядзелак, 08 Чэрвень 2015 17:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць