Грэка-католікі правядуць пілігрымку Віцебск - Полацк
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Шлях святамучаніка Язафата пілігрымы пройдуць за 5 дзён.
Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе 7-12 ліпеня 2015 г. Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159) Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы, паведамляецца ў групе грэка-католікаў у сацсетцы «Вконтакте».
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 7 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).
***
І этап, аўторак 7 ліпеня: Віцебск - Заронава ІІ этап, серада 8 ліпеня: Заронава - Шуміліна ІІІ этап, чацвер 9 ліпеня: Шуміліна - Обаль IV этап, пятніца 10 ліпеня: Обаль - Гараны V этап, субота 11 ліпеня: Гараны - Струнне - Полацк.
У нядзелю – 12 ліпеня 2015 г. у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) - святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30.
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675.29.97 Velcom У Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88.99.550 МТС
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі